Марэнавыя
Марэнавыя[3] (Rubiaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку Гарычкакветныя (Gentianales), якое ўключае больш за 600 родаў і 10 000 відаў.
Марэнавыя | ||||||||||||||||
Іпекакуана (Carapichea ipecacuanha) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Rubiaceae Juss. (1789), nom. cons. | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
|
Віды марэнавых багатыя алкалоідамі (кафеін, хінін, эмецін).
Сінонімы
правіць
|
Экалогія і распаўсюджанне
правіцьПрадстаўнікі сямейства сустракаюцца ў асноўным у трапічных краінах, але некаторыя растуць ва ўмераных і халодных абласцях.
Сістэматыка
правіцьСямейства Марэнавыя — адно з пяці найбуйнейшых сямействаў раслін. Да 2009 года ў сямейства ўключаецца ад 611 да 618 родаў і каля 13 500 відаў[4]. У сямействе вылучаюць тры падсямействы Rubioideae, Cinchonoideae і Ixoroideae і звыш 43 трыб. Раней Elmar Robbrecht і Jean-François Manen прапаноўвалі пашырыць падсямейства Cinchonoideae за кошт уключэння ў яго падсямейства Ixoroideae і родаў Coptosapelta, Luculia[5].
Род Psychotria, які налічвае больш 1900 відаў[6], з’яўляецца буйнейшым у сямействе і трэцім сярод пакрытанасенных раслін, саступаюым родам Astragalus сямейства Бабовыя (Fabaceae) і Bulbophyllum сямейства Архідныя (Orchidaceae). Пры гэтым яшчэ 29 родаў налічваюць больш 100 відаў. З другога боку, 211 родаў гэтага сямейства з’яўляюцца манатыпнымі і разам яны складаюць больш трэці ўсіх родаў сямейства, але яны ўключаюць менш аднаго працэнта ўсіх відаў.
Падсямействы і трыбы
правіцьСучасная сістэматыка ўключае тры падсямействы Rubioideae, Cinchonoideae і Ixoroideae і 43 трыбы, пры гэтым трыба Coptosapelteae і род Luculia не ўключаецца ні ў адно з падсямействаў[4].
Роды
правіцьСямейства ўключае ў сябе больш 600 родаў[7], некаторыя з іх[8]:
- Alberta E.Mey.
- Alibertia A.Rich. ex DC.
- Asperula L. — Дзярачка
- Callipeltis Stev.
- Carapichea Aubl.
- Cinchona L. — Хіннае дрэва
- Coffea L. — Кафейнае дрэва
- Crucianella
- Cruciata
- Emmenopterys Oliv.
- Gaillonia A.Rich.
- Galium L. — Маруна
- Gardenia J.Ellis — Гардэнія
- Microphysa Schrenk.
- Mitchella L.
- Mitragyna Korth.
- Morelia A.Rich. ex DC., амонім роду паўзуноў Morelia Gray
- Morinda L.
- Pavetta L.
- Phuopsis (Griseb.) Benth. & Hook.f.
- Pinckneya Michx.
- Psychotria L.
- Randia L.
- Remijia DC.
- Rubia L.
- Serissa Comm.
- Sherardia L. — Шэрардыя
- Valantia L.
- Vangueria Juss.
-
Mitragyna diversifolia. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Davis, Aaron P.; Rafaël Govaerts, Diane M. Bridson, Markus Ruhsam, Justin Moat, Neil A. Brummitt A global assessment of distribution, diversity, endemism, and taxonomic effort in the Rubiaceae(англ.) // Annals of the Missouri Botanical Garden : journal. — Missouri Botanical Garden Press, 2009. — Т. 96. — № 1. — С. 68—78. — DOI:10.3417/2006205
- ↑ Robbrecht, Elmar; Jean-François Manen The major evolutionary lineages of the coffee family (Rubiaceae, angiosperms). Combined analysis (nDNA and cpDNA) to infer the position of Coptosapelta and Luculia, and supertree construction based on rbcL, rps16, trnL-trnF and atpB-rbcL data. A new classification in two subfamilies, Cinchonoideae and Rubioideae(англ.) // Systematics and Geography of Plants : journal. — 2006. — Т. 76. — С. 85—145.(недаступная спасылка)
- ↑ The Plant List: род Psychotria
- ↑ The Plant List: склад сямейства Rubiaceae.
- ↑ Паводле GRIN, гл. спасылку ў картцы расліны.
Літаратура
правіць- Мареновые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Линчевский И. А., Победимова Е. Г., Клоков М. В., Пояркова А. И., Шишкин Б. К. Сем. СLI. Мареновые — Rubiaceae. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1958. — Т. XXIII. — С. 164—419. — 776 с. — 2 300 экз.
Спасылкі
правіць- Rubiaceae Архівавана 6 верасня 2013. на сайце delta-intkey.com (англ.)
- Henriquezaceae Архівавана 30 лістапада 2007. на сайце delta-intkey.com (англ.)
- Dialypetalanthaceae Архівавана 1 лютага 2009. на сайце delta-intkey.com (англ.)
- Theligonaceae Архівавана 1 лютага 2009. на сайце delta-intkey.com (англ.)
- Naucleaceae Архівавана 30 лістапада 2007. на сайце delta-intkey.com (англ.)
- L. Watson and M.J. Dallwitz (1992 onwards). The families of flowering plants: descriptions, illustrations, identification, information retrieval. Архівавана 3 студзеня 2007. на сайце delta-intkey.com (англ.)
- Марэнавыя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 20 красавіка 2010)