«H.J. Heinz» — амерыканская харчовая кампанія, найбуйнейшы ў свеце вытворца кетчупа. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Пітсбургу.

H. J. Heinz Company
Тып акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы NYSE: HNZ
Заснаванне 1869
Заснавальнікі Henry J. Heinz[d]
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Уільям Р. Джонсан (прэзідэнт)
Галіна прыгатаванне ежы[d] і харчовая прамысловасць
Прадукцыя кетчуп[1], гарчыца[2], маянэз[3], соус барбекю[d][4], падліўка[d][5] і воцат[6]
Абарот 8,643 млрд долараў ЗША (2006)
Матчына кампанія Kraft Heinz[d]
Даччыныя кампаніі Lea & Perrins[d]
Сайт heinz.com (англ.)

Гісторыя

правіць

Заснавана ў 1869 годзе Генры Джонам Хайнцам разам з Кларэнсам Нобелем (Clarence Noble) пад назвай Heinz & Noble.

У 1875 годзе кампанія Heinz & Noble абанкруцілася і Генры Хайнц зарэгістраваў кампанію F. & J. Heinz на свайго бацьку і брата.

У 1888 годзе Генры выкупіў кампанію F. & J. Heinz у сваіх сваякоў і пераназваў яе ў H. J. Heinz.

У 1914 годзе ў Англіі быў вынайдзены Heinz Salad Cream.

25 сакавіка 2015 года Kraft Foods Group Inc. абвясціла пра зліццё з H. J. Heinz Company, якая належыць 3G Capital і Berkshire Hathaway Inc., каб сфарміраваць пятую ў свеце кампанію паводле велічыні вытворчасці прадуктаў харчавання і напояў[7]. Кампаніі завяршылі зліццё 2 ліпеня 2015 года.[8]

Зноскі

  1. Heinz Ketchup
  2. Heinz Mustard
  3. Heinz Mayonnaise
  4. Heinz BBQ Sauce
  5. Heinz Gravy
  6. Heinz Vinegar
  7. "H.J. Heinz Company And Kraft Foods Group Sign Definitive Merger Agreement To Form The Kraft Heinz Company" (Press release). March 25, 2015. Праверана March 26, 2015.
  8. "The Kraft Heinz Company Announces Successful Completion of the Merger between Kraft Foods Group and H.J. Heinz Holding Corporation" (PDF) (Press release). The Kraft Heinz Company. July 2, 2015. Архівавана з арыгінала (PDF) July 14, 2015. Праверана January 23, 2015. {{cite press release}}: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archivedate= і |archive-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archiveurl= і |archive-url= specified (даведка)

Спасылкі

правіць