Кетчуп
Кетчуп (англ.: ketchup) — соус, у склад якога ўваходзіць таматная паста, воцат, крухмал, соль, цукар, перац і розныя дадаткі.
Этымалогія
правіцьРыбны соус з пладамі быў вынайдзены на тэрыторыі сучаснай Малайзіі (магчыма, будучага Сінгапура), таму назва была запазычана ад інданезійска-малайскага kĕchap, з пэўным пераагучваннем у англійскай мове. У этымалагічных слоўніках прыводзяцца наступныя варыянты запазычвання:
Гісторыя
правіцьПрарадзімай кетчупа лічыцца Кітай. У XVII ст. у Англію завезлі з Азіі соус, прыгатаваны з анчоусаў, грэцкіх арэхаў, грыбоў і фасолі. Называўся ён на адным з кітайскіх дыялектаў koechiap, або ke-tsiap. У грубым перакладзе гэта азначае расол засоленай рыбы або малюскаў. У найстарэйшы рэцэпт таматы не ўваходзілі, соус гатавалі з анчоусаў, грэцкіх арэхаў, грыбоў і фасолі, змяшаных са спецыямі, часнаком і віном.
У Англіі яго называлі catchup або ketchup. У канцы XIX ст. у кетчуп пачалі дадаваць таматы. Новы варыянт быў удалым і хутка распаўсюдзіўся па Еўропе. Ад пачатковага варыянта цяпер засталіся толькі малавядомыя рэцэпты кетчупа з грыбоў і алівак.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Комлев Н. Г. Словарь иностранных слов.
- ↑ Крысин Л. П. Толковый словарь иностранных слов. — Масква: 1998.
- ↑ Fokus Mittelstand(ням.) = www.feinkostverband.de. — С. 9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кетчуп
- Ketchup World (англ.)