H. J. Heinz Company
«H.J. Heinz» — амерыканская харчовая кампанія, найбуйнейшы ў свеце вытворца кетчупа. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Пітсбургу.
H. J. Heinz Company | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | акцыянернае таварыства |
Лістынг на біржы | NYSE: HNZ |
Заснаванне | 1869 |
Заснавальнікі | Henry J. Heinz[d] |
Размяшчэнне | |
Ключавыя постаці | Уільям Р. Джонсан (прэзідэнт) |
Галіна | прыгатаванне ежы[d] і харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | кетчуп[1], гарчыца[2], маянэз[3], соус барбекю[d][4], падліўка[d][5] і воцат[6] |
Абарот | 8,643 млрд долараў ЗША (2006) |
Матчына кампанія | Kraft Heinz[d] |
Даччыныя кампаніі | Lea & Perrins[d] |
Сайт | heinz.com (англ.) |
ГісторыяПравіць
Заснавана ў 1869 годзе Генры Джонам Хайнцам разам з Кларэнсам Нобелем (Clarence Noble) пад назвай Heinz & Noble.
У 1875 годзе кампанія Heinz & Noble абанкруцілася і Генры Хайнц зарэгістраваў кампанію F. & J. Heinz на свайго бацьку і брата.
У 1888 годзе Генры выкупіў кампанію F. & J. Heinz у сваіх сваякоў і пераназваў яе ў H. J. Heinz.
У 1914 годзе ў Англіі быў вынайдзены Heinz Salad Cream.
25 сакавіка 2015 года Kraft Foods Group Inc. абвясціла пра зліццё з H. J. Heinz Company, якая належыць 3G Capital і Berkshire Hathaway Inc., каб сфарміраваць пятую ў свеце кампанію паводле велічыні вытворчасці прадуктаў харчавання і напояў[7]. Кампаніі завяршылі зліццё 2 ліпеня 2015 года.[8]
Зноскі
- ↑ Heinz Ketchup
- ↑ Heinz Mustard
- ↑ Heinz Mayonnaise
- ↑ Heinz BBQ Sauce
- ↑ Heinz Gravy
- ↑ Heinz Vinegar
- ↑ (March 25, 2015). H.J. Heinz Company And Kraft Foods Group Sign Definitive Merger Agreement To Form The Kraft Heinz Company. Прэс-рэліз.
- ↑ The Kraft Heinz Company (July 2, 2015). The Kraft Heinz Company Announces Successful Completion of the Merger between Kraft Foods Group and H.J. Heinz Holding Corporation. Прэс-рэліз. Праверана 27 ліпеня 2021. Архівавана 14 ліпеня 2015.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме H. J. Heinz Company
- Афіцыйны сайт кампаніі