Hoechst
Hoechst — былая нямецкая хімічная кампанія, якая выпускала хімічныя валокны, пластмасы лекі і іншае. Заснавана ў 1863 годзе. Штаб-кватэра ў г.Франкфурт-на-Майне. Да 1952 года ўваходзіла ў германскі хімічны канцэрн I.G. Farbenindustrie AG. У 1989 годзе аб'ём продажу прадукцыі складаў 23,3 млрд.долараў ЗША, чысты прыбытак 1 млрд.долараў ЗША. У гады росквіту ў вытворчасці было занята каля 165000 чалавек.
Літаратура
правіць- Хёхст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).