Toyota Camry

мадэль аўтамабіля
(Пасля перасылкі з Holden Apollo)
Toyota Camry
Агульныя даныя

Toyota Camry — легкавы аўтамабіль кампаніі Toyota. У мадэльным шэрагу кампаніі з 1982 года. З таго часу змянілася 8 пакаленняў.

Celica Camry правіць

 


Camry V правіць

V10 правіць

У 1982 годзе Camry стала асобнай мадэллю. Першае пакаленне (індэкс V10) дзяліла агрэгаты з Карынай: абедзве мадэлі былі пераведзены на новую платформу з пярэднім прывадам, папярочна размешчаным рухавіком і цалкам незалежнай падвескай, але для Camry колавую базу павялічылі на 100 мм — да 2600 мм. Праз год пачаліся пастаўкі ў ЗША і Еўропу, прычым спецыяльна для экспартных рынкаў быў распрацаваны пяцідзверны хэтчбек, а ў гаме матораў з'явіліся дызелі. Нягледзячы на ​​модныя ў тыя часы вуглаватыя формы, аўтамабіль меў Cx роўны 0,38 у седана і 0,36 у хэтчбека.

Рухавікі: 1,8 і 2,0 л — ад 75 да 120 к.с. Базавым быў 1,8-літровы чатырохцыліндравы верхневальны матор сямейства 1S, які выдаваў ад 90 да 115 к.с. Акрамя яго прапаноўваліся рухавікі сямейства 2S (2,0 літра магутнасцю ад 99 да 107 к.с.). Таксама быў даступны 1,8-літровы дызель магутнасцю 75 к.с. сямейства 1C (вядомы па Toyota Corolla тых гадоў). У 1983 годзе з'явіўся (толькі для Японіі) двухвальны матор аб'ёмам 2,0 літра магутнасцю 120 к.с.[1]

Каробка перадач — механічная, 5-ступеньчатая. У Японіі і ЗША для бензінавых мадыфікацый быў даступны 4-ступеньчаты аўтамат.

Выпускалася ў 19821986 гг. у Японіі на заводзе Цуцумі. За гэты час мадэль перажыла некалькі невялікіх рэстайлінгаў: у маі 1983 люстэркі перамясціліся з крылаў на стойкі пярэдніх дзвярэй, а ў чэрвені 1984 года змянілася рашотка радыятара, бамперы, заднія ліхтары, панэль прыбораў, павялічылася пальчаткавая скрыня.

V20 правіць

 


V30 правіць

 


V40 правіць

 


Camry XV правіць

XV10 правіць


XV20 правіць

Camry XV20 паказалі ў 1996 годзе. Адрознівалася ад папярэдняга пакалення толькі новым кузавам, рухавікі аб'ёмам 2,2-3,0 л (126-197 к.с.) засталіся ранейшымі. Мадэль была прадстаўлена ў кузавах седан і ўніверсал, але ўніверсал з гэтага часу прадаваўся толькі на рынках Азіі, а купэ, якое з'явілася ў 1998 годзе, мела іншы дызайн і пазіцыянавалася як асобная мадэль Camry Solara.

У 2000 годзе падвергнуўся лёгкаму рэстайлінгу. Мадэрнізаваная машына адрознівалася новай святлатэхнікай, абноўленымі бамперамі і рашоткай радыятара іншай формы.

На японскім рынку мела назву Camry Gracia.

Бяспека

Бяспека пры франтальным удары была прызнана добрай. Піратэхнічныя пераднацягвальнікі, убудаваныя ў шпулі пярэдніх рамянёў, спрацавалі так эфектыўна, што грудзі кіроўцы нават не кранула рулявога кола. Аднак разам з тым узрасла сіла, з якой рамяні ціснулі на кіроўцу і пасажыра. Заўвагі да абароны ног — небяспека кантактаў з механізмам рэгулявання рулявой калонкі[2].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 1998[3]
  Бяспека пасажыраў   25
  Бяспека пешаходаў      15
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota Camry 2.2

XV30 правіць

 


XV40 правіць

Toyota Camry XV40

Toyota Camry шостага пакалення выпускалася з 2006 па 2011 год.

Рухавікі — бензінавыя аб'ёмам 2,4-3,5 л магутнасцю 158-277 к.с., таксама ў гаме з'явілася гібрыдная версія. Машыны з рухавіком 2,4 л абсталёўваліся 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач або 5-ступеньчатым аўтаматам Aisin U250E, у Camry з маторам V6 3,5 л — толькі шасціступеньчатая АКП Aisin U660E[4].

Абноўленая версія 2009 года адрознівалася іншым малюнкам рашоткі радытара, змененым пярэднім бамперам і наяўнасцю паўторнікаў паваротаў ў карпусах бакавых люстэрак, а таксама багацейшым храміраваным дэкорам[5]. На амерыканскай версіі ў маторным шэрагу з'явіўся 2,5-літровы рухавік агрэгатаваны з 6-ступеньчатым аўтаматам.

XV50 правіць

Toyota Camry (XV50). Версія для рынкаў Азіі і некаторых краін СНД

Camry XV50 з'явілася ў 2011 годзе. Пачынаючы з яе, версіі для ЗША і астатніх рынкаў (сярод іх Беларусь, Ізраіль, Казахстан, Кітай, Расія, Украіна і Паўднёва-Усходняя Азія) сталі прыкметна адрознівацца.

Версія для рынка Паўночнай Амерыкі

Амерыканская версія адрознівалася формай фар, рашоткі радыятара, паветравода у бамперы, а таксама іншай формай гнёздаў для супрацьтуманных ліхтароў. Выпускалася таксама спартыўная версія с зацемненымі фарамі, афарбаванай у колер кузава рашоткай радыятара, бамперамі іншай формы.

Версія для рынка Японіі
 

Японскі варыянт афармлення экстэр'ера блізкі да азіяцкай мадыфікацыі: яна мае такія ж самыя фары, а таксама інтэр'ер, але рашотка радыятара, супрацьтуманныя ліхтары і бампер стылістычна бліжэй да аналагічных элементаў амерыканскай версіі. Акрамя таго, седан для хатняга рынку прапаноўваўся выключна з гібрыднай сілавой устаноўкай[6].

Рэстайлінг 2014 года правіць

У красавіку 2014 года на мотаршоу ў Нью-Ёрку дэбютаваў абноўлены Camry ў мадыфікацыі для амерыканскага рынка[7]. Амерыканскай версіі замянілі ўсе знешнія кузаўныя панэлі, акрамя даху. У мадэлі змянілася рашотка радыятара, з'явіўся мадэрнізаваны бампер з павялічанымі паветразаборнікамі, абноўленыя карпусы бакавых люстэркаў, новая святлатэхніка, а таксама задні бампер. Таксама ў аўтамабіля перагледжаны налады шасі, на 10 мм пашырана каляіна, зноўку адкалібраваны электраўзмацняльнік руля. Маторы і трансмісіі засталіся ранейшымі. Пасля правальнага франтальнага краш-тэсту з малым перакрыццем апорныя элементы кузава заакіянскага седана былі ўзмоцнены.

Амерыканскі варыянт рэстайлінгу таксама прапаноўваўся для Аўстраліі і краін Персідскага заліва. Для рынкаў Расіі, Кітая і Блізкага Усходу ў жніўні 2014 года дэбютаваў варыянт ў больш кансерватыўным стылі[8].

XV70 правіць

Прэм'ера новага пакалення адбылася ў студзені 2017 года на аўтасалоне ў Дэтройце. Аўтамабіль пабудаваны на модульнай платформе TNGA (Toyota New Global Architecture), на яе сярэднепамернай версіі GA-K. Кампанія вярнулася да аднолькавага аблічча мадэлі для розных рынкаў.

На беларускім рынку новае пакаленне дэбютавала ў красавіку 2018 года. Пастаўкі ажыццяўляліся з завода ў Санкт-Пецярбургу. Аўтамабіль прапаноўваўся з трыма бензінавымі маторамі: 2,0 (150 к.с.), 2,5 (181 к.с.) і 3,5 (249 к.с.). Усе версіі даступныя з аўтаматычнай трансмісіяй: у першых двух варыянтаў гэта 6-дыяпазонны "аўтамат", а на версіі 3,5 — 8-дыяпазонны[9].

У кастрычніку 2018 года на Парыжскім аўтасалоне Toyota абвясціла аб вяртанні Camry на рынак Заходняй Еўропы. Такое рашэнне было прынята пасля зняцця з вытворчасці Toyota Avensis, каб застацца ў нішы аўтамабіляў сярэдняга класа. Пакупнікам прапанавалі выключна гібрыдную версію, якую рухаў бензінавы рухавік аб’ёмам 2,5 л (магутнасць — 178 к.с., макс. круцільны момант — 225 Нм) спалучаны з электрарухавіком і варыятарам. Агульная магутнасць сілавой устаноўкі складала 160 кВт (218 к.с.). Продажы пачаліся ў першым квартале 2019 года, аднак з-за нізкага попыту ўжо ўвосень 2021 года Camry прыбралі з еўрапейскага мадэльнага шэрагу[10][11].

У 2023 годзе Toyota вырашыла спыніць продаж мадэлі ў Японіі ў сувязі з падзеннем попыту. Пазадарожнікі і мінівэны сталі больш папулярнымі ў краіне, што знізіла попыт на седаны: у 2022 годзе на хатнім рынку было рэалізавана толькі 6 тысяч машын з 600 тысяч прададзеных па ўсім свеце[12].

Зноскі

  1. Toyota Camry I // wiki.zr.ru (руск.)
  2. Рейтинг безопасности: Mercedes Е-класса, "пятерка" BMW и другие... // Авторевю : часопіс. — 1999. — № 1. — С. 23. (руск.)
  3. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/camry/15493
  4. Camry, замри, воскресни! // Авторевю : часопіс. — 2014. — № 7 (539). — С. 66-69. (руск.)
  5. Проверено. Наш товарищ... // За рулём — Регион : газета. — 2014. — № 21 (316). — С. 39. (руск.)
  6. Toyota представила вариант новой "Камри" для Японии // motor.ru (руск.)
  7. «Тойота» обновила седан Camry // motor.ru (руск.)
  8. Toyota Camry cменила внешность и начинку // zr.ru (руск.)
  9. "Чиновники — в очередь! В Минске показали новую Toyota Camry дешевле 25 тысяч евро" [руская]. av.by. 2018-04-27. Праверана 2023-03-23.
  10. "Toyota Camry Euro spec in Paris is an overdue Avensis replacement" [англійская]. uk.motor1.com. 2018-10-03. Праверана 2023-03-23.
  11. "Toyota Camry: Deutschland-Aus nach nur rund zwei Jahren" [нямецкая]. de.motor1.com. 2021-10-20. Праверана 2023-03-23.
  12. "Toyota to end Camry sales in Japan, ending 43-year history" [англійская]. asia.nikkei.com. 2023-03-23. Праверана 2023-03-23.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць