«Hover» (таксама вядомы як проста «Hair Peace Salon») — сінгл беларускага рок-гурта «Hair Peace Salon», запісаны на студыі Генадзя “Gena Dee” Сыракваша «X-NOISE Factory» і які выйшаў у 2005 годзе. Усе спевы выкананы на англійскай мове[1].

«Hover»
Вокладка сінгла «Hover» (P175, 2005)
Сінгл выканаўцы Hair Peace Salon
Выпушчаны 2005
Мова англійская
Жанр брыт-рок, прагрэсіўны рок
Працягласць 10:57
Hair Peace Salon, храналогія сінглаў
«Next Level»
(2005)
«Hover»
(2005)
«Gipsy»
(2007)

Прыём крытыкаў

правіць

О’К, аглядальнік «Музыкальнай газеты», апісаў матэрыял CD, які пакідае адсылкі да прагрэсіўнага року, словамі «гітарны, багаты па думцы, эфектны», ацаніў як выдатны вакал, так і беднасць на аранжыровачныя эмоцыі[2]. На яго думку, песні з самотніка вельмі падобны да песень «Jitters», таксама гурта брытанскага року, з самотніка «Promo Disk 2005», а найбольш прыкметныя творы на дыску: «Hover» і «Morning Stuff»[2][3].

Пазней «Hover» як частка складанкі «Spotlight On» была ўзгадана Дэйвам Чыслетам за эклектычнасць і вакал, як у Білі Макензі  (англ.)[4].

Сяргей Будкін, музычны крытык Будзьма Беларусамі!, з вышыні агляда альбома «Hair Peace Salon» «Gentleman» выказваў сум, што «выдатны твор» «Hover» не знайшоў свае месца на той кружэлцы[5].

Узнагароды

правіць

«Пераможны гімн» «Hover» дазволіў гурту выйграць у чэрвені 2007 года фінал конкурсу «руск.: ИдиНаРок» з прызам запісаць песню на прафесійнай музычнай студыі[6].

Спіс кампазіцый

правіць
Назва Працягласць
1. «Hover» 3:45
2. «One Message» 3:20
3. «Morning Stuff» 3:52

Удзельнікі

правіць
Hair Peace Salon:

Зноскі

правіць
  1. Hair Peace Salon (Минск)(недаступная спасылка). realmusic.ru (16 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2006. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  2. а б О’К. (2005). "Hair Peace Salon Hair Peace Salon" [Hair Peace Salon Hair Peace Salon]. Музыкальная газета(руск.) (21). Архівавана з арыгінала 2016-03-06. Праверана 2018-12-04.
  3. О’К. (2005). "Jitters Jitters" [Jitters Jitters]. Музыкальная газета(руск.) (21). Архівавана з арыгінала 2016-03-06. Праверана 2018-12-04.
  4. Chislett, Dave. Spotlight On (англ.)(недаступная спасылка). Matchbox Recordings. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2006. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  5. Будкін, Сяргей. Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012 . Будзьма беларусамі! (2 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
  6. Тыневицкая, Юлия “Ju”. Финал музыкального проекта "ИДИнаРОК" (руск.)(недаступная спасылка). xlam.by (19 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2017. Праверана 15 снежня 2019.