Святаяннік распасцёрты
Святаяннік распасцёрты[1][2] (Hypericum humifusum) — від травяністых раслін сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя ўсходу і Скандынавіі і на захадзе Паўночнай Афрыкі.
Святаяннік распасцёрты | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Hypericum humifusum L. | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна 5-15 см вышынёй. Сцёблы шматлікія, прасцёртыя, часам галінастыя, 5-15 см вышынёй. Лісце коратка чарашковае, падоўжана-авальнае, тупое, па краі з рэдкімі чорнымі залозкамі. Пялёсткі бледна-жоўтыя, 6-7 мм даўжынёй, у верхняй частцы з чорнымі кропкавымі залозкамі[2].
Распаўсюджанне
правіцьРаспаўсюджаны ў Еўропе, акрамя усходу і Скандынавіі і на захадзе Паўночнай Афрыкі; натуралізаваны ў Новай Зеландыі, Аргенціне[3][4][5].
Ва Украіне від расце на камяністых схілах, пясках, палях — у Закарпацці, Карпатах, Прыкарпацці, Валынскім лесастэпе (Ровенская вобласць, Краснаармейск) і заходнім лесастэпе (Львоўская вобласць)[2].
Галерэя
правіць-
Лісце
-
Кветка
-
Ілюстрацыя: 1) H. humifusum
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 101. (руск.) (укр.)
- ↑ bgbm.org . (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Спасылкі
правіць- Зверобой распростёртый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)