I канферэнцыя Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі
Першая канферэнцыя Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі. Адбылася нелегальна 15 верасня 1918 у в. Ужбаляй Марыямпальскага павету Сувалкаўскай губерні (цяпер Марыямпальскае самакіраванне, Літва).
Прысутнічала 20 дэлегатаў ад камуністычных арганізацый Панявежскага і Сувалкаўскага рэгіёнаў, у т.л. госці. На канферэнцыі былі разгледжаны пытанні аб праграме і тактыцы партыі. Было прынята рашэнне ў сваёй дзейнасці кіравацца праграмай РКП(б), а яе тактыку прымяняць ва ўмовах Літвы. Была пастаўлена задача барацьбы за сацыялістычную рэвалюцыю ў краі. Асудзіла буржуазныя і дробнабуржуазныя партыі, якія дзейнічалі ў Літве, і заклікала партыйныя арганізацыі весці з імі рашучую барацьбу. Сацыял-дэмакратычную партыю Літвы ахарактарызавала як варожую інтарэсам рабочага руху, Літоўскую Тарыбу — як сродак занявольвання працоўных.
Канферэнцыя не выбрала кіруючы партыйны орган, а прыняла рашэнне пррымкнуць да Часовага цэнтральнага бюро партыі, створанага ў жніўні 1918 г. У яго былі накіраваны 4 дэлегаты канферэнцыі з мэтай наладзіць сувязь паміж партыйнымі арганізацыямі. Адыграла важную ролю ў стварэнні Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі, падрыхтоўцы I-га з'езда Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі.
Літаратура
правіць- Міхнюк, У. Першая канферэнцыя Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі / Уладзімір Міхнюк // // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 471. — ISBN 985-11-0141-9.