In hoc signo vinces
In hoc signo vinces (бел.: Пад гэтым знакам пераможаш) — словы, якія былі напісаныя на крыжы, што ўбачыў у небе Канстанцін I Вялікі пад час паходу на Рым 28 кастрычніка 312 года перад бітвай з Максенцыям.
Ён загадаў адлюстраваць крыж на шчытах сваіх салдат і, нягледзячы на перавагу суперніка ў колькасці, атрымаў перамогу. Пасля гэтыя словы былі вышытыя на яго сцягу, Канстанцін забараніў ганенні на хрысціян і перад смерцю прыняў хрысціянства.
Гэтая ж фраза ў скажоным царкоўна-славянска-беларускім перакладзе («Сім пераможма!») выкарыстоўваецца для дасягнення саркастычнага эфекта ў гутарцы, каб паказаць неадпаведнасць мэт і сродкаў іх дасягнення.
ДэвізПравіць
Выраз атрымаў распаўсюд у мастацкай культуры і геральдыцы.
- Ірландскі клан О’Донэл (464)
- Бронзавыя фолісы візантыйскага імператара Канстанта II (641—668)
- Герб места Пльзень (1295) у Багеміі (Чэхія)
- Горад Біркіркара (1436) у Сярэдзіннай вобласці вострава Мальта
- Адваротны бок сцяга «Святога атрада» (1821) на пачатку вайны за незалежнасць Грэцыі 1821—1829 гадоў
- Мадраскі хрысціянскі каледж (1837) у Чэнаі (штат Тамілнад, Індыя)
- Каледж святога крыжа (1843) у Вустэры (штат Масачусэтс, ЗША)
- Студэнцкае брацтва «Сігма Хі» (1855) у ЗША і Канадзе
- Тэхналагічны інстытут Мерыды (1962) у штаце Юкатан (Мексіка)
- Эмблема 4-й матарызаванай гвардзейскай брыгады «Павукі» (1991—2008) у складзе Харвацкага войска
- На некаторых версіях пачкі амерыканскіх сігарэт «Pall Mall».
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме In hoc signo vinces