Канстант II
Канстант II (7 лістапада 630 — 15 верасня 668) — візантыйскі імператар у 641—668 гадах, сын Канстанціна III, унук Іраклія.
Канстант II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Κώνστας Β' | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін III і Іраклон | ||||||
Пераемнік | Канстанцін IV | ||||||
Нараджэнне |
7 лістапада 630[1][2] |
||||||
Смерць |
15 верасня 668[1] (37 гадоў) |
||||||
Род | Дынастыя Іраклія[d] | ||||||
Бацька | Канстанцін III Іраклій | ||||||
Маці | Грыгорыя[d] | ||||||
Жонка | Фауста[d] | ||||||
Дзеці | Канстанцін IV, Тыверый[d] і Іраклій[d] | ||||||
Веравызнанне | монафеліцтва[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКанстант II прыйшоў да ўлады, устараніўшы мачаху Марціну і дзядзьку Іраклона.
Вёў актыўную, але не вельмі ўдалую знешнюю палітыку. У 654 годзе флот Канстанта быў разгромлены арабамі ля берагоў Лікіі, імператар цудам пазбег палону. Арабскі флот меў відавочную перавагу перад візантыйцамі і збіраўся плыць ужо на Канстанцінопаль, але з-за распачатай міжусобіцы сярод арабаў паход так і не адбыўся, халіф і імператар заключылі мір, які даў невялікую прадышку Візантыі. У 663 годзе спрабаваў заваяваць Італію, але панёс цяжкае паражэнне, страціўшы ў бітве з каралём лангабардаў Грымаальдам 20 000 чалавек. Здолеў утрымаць за сабой Сіцылію.
Перанёс сваю рэзідэнцыю ў Сіракузы, куды звёз творы мастацтва, захопленыя ў Рыме. З-за здзейсненага ім братазабойства, цяжкіх падаткаў, прыхільнасці дамонафелітызму быў нелюбімы народам. Няўдачы ў знешняй палітыцы канчаткова пазбавілі яго папулярнасці.
Забіты змоўшчыкамі падчас купання. Па словах Феафана Спавядальніка, нехта Андрэй, які прыслугоўваў яму падчас мыцця, стукнуў імператара ражкай па галаве ў тую хвіліну, калі той намыліў яе. Аглушаны Канстант зваліўся ў ваду і захлынуўся.
Зноскі
- ↑ а б Constans II Pogonatus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Konstans II. Pogonatos (Konstans) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124745938 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.