Канстанцін IV
Канстанцін IV (652—685) — візантыйскі імператар з 668 па 685, старэйшы сын Канстанта II.
Канстанцін IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Κωνσταντίνος Δ' лац.: Constantinus IV Pogonatus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстант II | ||||||
Пераемнік | Юстыніян II | ||||||
Нараджэнне |
652 |
||||||
Смерць |
10 ліпеня 685 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Іраклія[d] | ||||||
Бацька | Канстант II | ||||||
Маці | Фауста[d] | ||||||
Жонка | Анастасія[d] | ||||||
Дзеці | Юстыніян II[d] і Іраклій[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У гісторыі Канстанцін IV застаўся з мянушкай «Паганат» (Барадаты), хоць, як відаць, у рэчаіснасці гэта была мянушка яго бацькі, Канстанта II[1].
Валадаранне
правіцьЗастаўся ў Канстанцінопалі пасля ад’езду бацькі ў Італію (дзе той быў забіты ў Сіракузах). Быў абвешчаны гараджанамі сталіцы імператарам. Сіракузяне абралі імператарам армяніна, які заклікаў сарацынаў на дапамогу. Але Канстанцін хутка здушыў мяцеж і пакараў яго правадыроў. Затым супраць Канстанціна выступілі яго браты Тыверый і Іраклій, якія мелі тытулы аўгустаў. Абапіраючыся на азіяцкія легіёны, яны запатрабавалі падзяліць з імі ўладу, спасылаючыся на прыклад Святой Троіцы. Але Канстанцін загадаў пакараць смерцю прадстаўнікоў легіёнаў, якія прынеслі яму гэта патрабаванне. Застрашыўшы мяцежнікаў, ён прывёў іх да падпарадкавання. Братам жа дараваў і вызваліў ад пакарання. Калі ж яны ў 682 годзе аднавілі свае замахі, ён загадаў адразаць ім насы (фізічная пачварнасць пазбаўляла правоў на прастол) і пазбавіць іх тытулаў аўгустаў.
Вёў шматгадовую цяжкую вайну з Арабскім халіфатам. У 678 годзе арабы аблажылі Канстанцінопаль, і сталіцу выратаваў толькі грэчаскі агонь. Канстанцін заключыў мір з халіфам Муавіяй. Межы засталіся нязменнымі. У 680—681 гадах ваяваў з балгарамі хана Аспаруха, якія перайшлі Дунай пасля распаду Вялікай Балгарыі. Пацярпеў няўдачу і прызнаў стварэнне новай Балгарскай дзяржавы, якая займала некаторую частку фракійскіх земляў імперыі.
Склікаў 6-ы Сусветны сабор (III Канстанцінопальскі) у 680—681, які пацвердзіў асуджэнне монафелітызму (пасля арабскага нашэсця большасць монафелітаў засталася на акупаваных арабамі землях).
Імператар памёр у 33 года ад дызентэрыі, паспеўшы абвясціць свайго сына Юстыніяна II суправіцелем і пераемнікам.
Сям’я
правіцьАд жонкі Анастасіі меў двух сыноў:
- Юстыніян II
- Іраклій
Зноскі
- ↑ Norwich, John Julius (1990), Byzantium: The Early Centuries, Penguin, ISBN 0-14-011447-5. p. 316.