Грэчаскі агонь (ці вадкі агонь, грэч. ὑγρός πῦρ) — гаручая сумесь, якая ўжывалася ў ваенных мэтах у часы Сярэднявечча. Упершыню была ўжыта візантыйцамі ў марскіх бітвах. Дакладны састаў грэчаскага агню невядомы.

Выкарыстанне грэчаскага агню. Мініяцюра Мадрыдскага спісу «Хронікі» Іаана Скіліцы.

Вынаходнікам вадкага агню, які выратаваў Канстанцінопаль ад арабаў у 678 г. і ад русі ў 941 г. лічыцца Калінік. Дакладны склад і сродкі ўжывання дагэтуль не ясныя, да таго ж паняцце «грэчаскі агонь» пазначае розныя тыпы зброі. Хоць некаторыя даследчыкі аддаюць перавагу зваць грэчаскім агнём выбуханебяспечную сумесь, змешаную з салетрай[1], найбольш верагоднымі складовымі элементамі яе была нафта (якая здабывалася ва ўсходніх раёнах Азоўскага мора (Тмутаракань, Зіхія) ці на ўсходзе Арменіі, як пра гэта гаворыць Канстанцін Барвянародны[2]), змяшаная са смалою і серай, якая затым награвалася і распырсквалася пры дапамозе помпы (siphon) праз бронзавую трубу (strepton). Пасудзіна з вадкасцю або падпальвалася на выйсці з трубы, або агністыя стрэлы выкідваліся ўслед за вадкасцю. Візантыйцы пільна ахоўвалі сакрэт вырабу і выкарыстання агню[3]; так балгары, захапіўшы вялікая колькасць сумесі і агнямётных прылад, так і не змаглі скарыстацца імі[4].

Грэчаскі агонь часта ўжываўся падчас бітваў, напрыклад, падчас марской бітвы пры Сулаеме ў 677, а таксама выкарыстоўваўся ў аблогавых прыладах. Арабскі гісторык Ібн ал-Атхір апісвае жудаснае ўражанне, якое пакінулі візантыйскія прылады падчас нападу на Двін у 927 г. Згубы арабы змаглі пазбегнуць толькі дзякуючы таму, што быў забіты візантыйскі артылерыст[5]. Рэшткі сярэднявечнай майстэрні, у якой вырабляліся «гранаты» з грэчаскім агнём, былі адкрыты ў Хама-Епіфаніі[6].

Зноскі

  1. Paszthory E. // Antike Welt 17.2 [1986] 27-37.
  2. De adm. imp. 53.483-511
  3. De adm. imp. 13.73—103
  4. Theoph. 499.13-14
  5. Vasiliev 1935/2.2: 150
  6. Pentz P. // Antiquity 62, nos. 234 (1988) 89-93.

Літаратура

правіць
  • Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols (ed. A. Kazhdan. Oxford University Press, 1996).
    • Haldon J.F., Byrne M. A Possible Solution to the Problem of Greek Fire // BZ 70 (1977) 91-99.
    • Partington J.R., A History of Greek Fire and Gunpowder. Cambridge, 1960: 1-41.
    • Vasojević A. & N. Naphtha // Philologus 128 (1984) 208-29.
    • Korres Th.K. Hygron pyr. Thessalonike, 1985.