Масачусетс

штат ЗША
(Пасля перасылкі з Масачусэтс)

Масачусетс (англ.: Commonwealth of Massachusetts) — самы населены штат Новай Англіі на паўночным усходзе Злучаных Штатаў. Мяжуе з Атлантычным акіянам на ўсходзе, штатамі Канектыкут і Род-Айленд на поўдні, Нью-Гэмпшыр і Вермонт на поўначы і Нью-Ёрк на захадзе.

Масачусетс
англ.: Commonwealth of Massachusetts
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн All Hail to Massachusetts[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 6 лютага 1788
Кіраўнік Мора Хілі[d]
Насельніцтва
  • 7 029 917 чал. (1 красавіка 2020)[3]
Плошча
  • 27 336 км²
Вышыня
над узроўнем мора
150 м
Масачусетс на карце
Часавы пояс EDT[d] і зона Амерыка/Нью-Ёрк[d]
Код ISO 3166-2 US-MA
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бостан

Сталіца Масачусетса і найбольш населены горад у Новай Англіі — Бостан, горад значнага уплыву на амерыканскую гісторыю, навуку і прамысловасць рэгіёну. Самы ўсходні пункт садружнасці — паўвостраў Кейп-Код.

Назва садружнасці паходзіць ад наймення зніклага індзейскага племені масачусет, якое насяляла тэрыторыю Масачусетса да XVII стагоддзя.

Гісторыя

правіць

Горад Плімут быў месцам першай калоніі ў Новай Англіі, заснаванай у 1620 годзе «Айцамі-пілігрымамі», пасажырамі Мейфлаўэр. У 1692 годзе мястэчка Сейлем і навакольныя тэрыторыі зазналі адзін з самым ганебных амерыканскіх выпадкаў масавай істэрыі — «Паляванне на сейлемскіх ведзьмаў». У 1777 годзе генерал Генры Нокс заснаваў «Спрынгфілдскі арсенал», які падчас Прамысловай рэвалюцыі каталізаваў шматлікія важныя тэхналагічныя дасягненні, у тым ліку узаемазаменныя дэталі. У 1786 годзе адбылося «Непадпарадкаванне Шэйса», паўстанне ветэранаў Вайны за незалежнасць ЗША, якое прычынілася да Філадэльфійскага канвента. У XVIII стагоддзі пратэстанцкае Першае вялікае абуджэнне, што пракацілася па Атлантычным свеце, спарадзілася дзейнасцю Нортгемптанскага прапаведніка Джонатана Эдвардса. У канцы XVIII стагоддзя Бостан стаў вядомы як «Калыска Свабоды» за агітацыю, што прывяла да Амерыканскай рэвалюцыі. Хартыя Калоніі Масачусецкага заліва.

Эканоміка

правіць

Спачатку залежны ад сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і гандлю, Масачусетс ператварыўся ў вытворчы цэнтр падчас Прамысловай рэвалюцыі. У XX стагоддзі гаспадарка Масачусетса пераключылася з прамысловасці на сферу паслуг. Сучасны Масачусетс — сусветны лідар у біятэхналогіі, інжынерыі, вышэйшай адукацыі, фінансах і марскім гандлі.

Валавы прадукт садружнасці за 1999 год склаў 262 млрд долараў, 11-ы па ЗША. У 2002 годзе асабісты даход на чалавека ў штаце складаў каля 40 тысяч долараў, трэці па краіне.

Асноўная сельскагаспадарчая прадукцыя садружнасці — морапрадукты, высадкі, малочныя прадукты, журавіны і гародніна. Асноўная прамысловая прадукцыя — станкі, электрычнае абсталяванне, навуковыя прылады, друк і выдавецтва, а таксама турызм. Таксама важную эканамічную ролю граюць вышэйшая адукацыя, ахова здароўя і фінансавыя службы.

Судовая сістэма і злачыннасць

правіць

Судовая сістэма штата Масачусетс складаецца з Вярхоўнага суда, Апеляцыйнага суда, Выканаўчага апарата суда першай інстанцыі, сямі дэпартаментаў суда першай інстанцыі, Службы прабацыі Масачусетса і Упраўлення камісара прысяжных.[4]

Агулам у 2019 годзе ў штаце зарэгістравана 200 523 злачынствы, што на 0,51% больш за 2018 год. Арыштавана было 97 031 чалавек.[5]

Дэмаграфічная інфармацыя

правіць

Насельніцтва садружнасці (у 2003 годзе) складала 6,4 мільёна чалавек.

Больш за 80 % насельніцтва Масачусетса жыве ў агламерацыі Вялікі Бостан.

Рэлігійная прыналежнасць насельніцтва:

  • Каталікі — 54 %
  • Пратэстанты — 27 %
  • Іншыя хрысціяне — 1 %
  • Іншыя рэлігіі (у асноўным іўдзеі) — 5 %
  • Атэісты — 8 %

Асноўныя пратэстанцкія групы: баптысты — 4 % ад насельніцтва садружнасці, Епіскапальная царква ЗША — 3 %, мэтадысты і кангрэгацыяністы — па 2 %

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  4. https://massachusetts.courtrecords.org/criminal-court-records/
  5. https://masscrime.chs.state.ma.us/tops/report/crime-overview/massachusetts/2019 Архівавана 22 студзеня 2021.

Спасылкі

правіць