Jann, сапраўднае імя Ян Разманоўскі (нар. 12 лютага 1999, Люблін) — польскі спявак і аўтар тэкстаў, удзельнічаў у нацыянальным адборы Польшчы на Еўрабачанне 2023, дзе заняў 2 месца[1].

Jann
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ян Разманоўскі
Дата нараджэння 12 лютага 1999
Месца нараджэння Люблін
Краіна Польшча
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, паэт-песеннік
Гады актыўнасці 2020 – ц.ч.
Жанры Поп-музыка, Альтэрнатыўны рок
Псеўданімы Jann
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Любліне і вырас у Гарволіне ў сям’і Эдыты і Яцэка Разманоўскіх[2]. Ён чацвёрты з васьмі братоў і сясцёр, у Яна ёсць дзве старэйшыя сястры (Антаніна і Амелія), старэйшы брат (Мацей) і два малодшыя браты (Францішак і Максіміліян) і малодшыя сёстры (Зузанна і Лена)[3]. У 2013 годзе сям’я прыняла ўдзел у першым выпуску рэаліці-шоу на тэлеканале Polsat «Nasz nowy dom»[4].

У 12 гадоў спяваў у Вялікім тэатры. На працягу трох гадоў ён наведваў музычную школу ў Гарволіне, якую не скончыў, паколькі ва ўзросце 16 гадоў пераехаў з бацькамі ў горад Ньюры ў Вялікабрытаніі, дзе працягнуў адукацыю ў Flynn Performing Arts School. Затым у 2018—2021 гадах вывучаў вакал у Лонданскім BIMM[5][6]. Зараз жыве ў Варшаве[7].

5 лістапада 2020 года спявак выпусціў свой дэбютны сінгл «Do You Wanna Come Over?»[8]. У 2022 годзе ён выпусціў свой дэбютны міні-альбом пад назвай Power[9]. Выступаў у жніўні 2022 на Off Festival, а ў верасні на Great September[10]. Таксама даў канцэрты ў Будапешце падчас BUSH2022 і ў Браціславе[11].

Еўрабачанне

правіць

26 лютага 2023 года з песняй «Gladiator» ён прыняў удзел у фінале нацыянальнага адбору Польшчы для Еўрабачання 2023 «Tu bije serce Europy! Wybieramy hit na Eurowizję!», дзе заняў 2 месца, саступіўшы спявачцы Blanka[12]. Пасля гэтага ў польскай медыя-прасторы ўчыніўся гучны скандал. Арганізатараў адбору абвінавачвалі ў карупцыі і ў змове супраць Яна. Гледачы паставілі яму найвышэйшы бал, у той час як Blanka не вельмі іх уразіла, але суддзі вывелі выканаўцу на першае месца сваімі ацэнкамі. У сацсетках распаўсюджваліся чуткі, што журы з дзяржаўнага канала TVP загадзя ведалі, каму аддадуць перамогу ў нацадборы «Еўрабачання-2023»[13]. У сеціве з’явіліся адразу некалькі петыцый з заклікамі адправіць на «Еўрабачанне-2023» Jann[14]. Пасля фіналу адбору на «Еўрабачанне» ён адыграў канцэрт у рамках Melfest WKND 2023 у Стакгольме і адправіўся ў свой першы сольны тур па Польшчы[15]. У маі 2023 года выступіў падчас Polsat SuperHit Festival 2023 у Сопаце[16], а ў чэрвені на Orange Warsaw Festival 2023 у дуэце з Джарэдам Лета і ўдзельнікамі гурта 30 Seconds to Mars[17].

Дыскаграфія

правіць

Міні-альбомы

правіць
Дата Назва
25 сакавіка 2022 Power

Сінглы

правіць
Дата Назва
2020 Do You Wanna Come Over?
2021 One Missed Call

Body Temperature

2022 Smile

Promise Gladiator

Зноскі

правіць
  1. Poland: Blanka to Eurovision 2023.
  2. Był w "Naszym nowym domu", ma siódemkę rodzeństwa. Jann uchodzi za "czarnego konia" eliminacji do Eurowizji (польск.). plejadapl (20 лютага 2023). Праверана 4 сакавіка 2023.
  3. "Polsatboxgo.pl - Najlepsze seriale, filmy i sport na żywo", polsatboxgo.pl(польск.)
  4. Rodzina z Natalii i ich nowy dom (польск.). eGarwolin.pl (7 кастрычніка 2013).
  5. Jann prezentuje nowy utwór “One missed call” – Polska Płyta / Polska Muzyka (польск.) (25 мая 2021).
  6. Jann o Eurowizji, Maneskin i nieukończeniu szkoły muzycznej w Polsce!. Праверана 18 лютага 2023.
  7. Jann. Z Londynu do Warszawy, z muzyki klasycznej do popu – Czwórka – polskieradio.pl (польск.). polskieradio.pl. Праверана 15 лютага 2023.
  8. Jann – Do you wanna come over?.
  9. Jann – POWER EP – CD (польск.). sklep.fonobo.pl. Праверана 15 лютага 2023.
  10. OFF Festival Katowice (польск.). facebook.com. Праверана 15 лютага 2023.
  11. Jann (PL) (англ.)(недаступная спасылка). BUSH 2022. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2023. Праверана 15 лютага 2023.
  12. = 🇵🇱 Poland: Blanka to Eurovision 2023 (англ.). Eurovoix (26 лютага 2023). Праверана 26 лютага 2023.
  13. Кто такой Jann. Певец из Польши влюбил в себя зрителей, проиграв отбор на «Евровидение-2023».
  14. Петыцыя для адпраўкі Jann на Еўрабачанне 2023.
  15. Jann rusza w trasę koncertową. Gdzie i kiedy zagra artysta?.
  16. "Gwiazda wieczoru". 24-latek zachwycił widzów Polsatu!.
  17. Jann i Zalewski na jednej scenie z Jaredem Leto! Fani OWF 2023 są zachwyceni.