Конкурс песні Еўрабачанне 2023

Конкурс песні Еўрабачанне-2023 — 67-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які прайшоў у Ліверпулі (Вялікабрытанія) ад імя Украіны. На конкурсе 2022 года ў Турыне (Італія) перамагла Украіна, якую прадстаўляла група Kalush Orchestra з песняй «Стэфанія»[1]. 17 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) абвясціў, што «Еўрабачанне-2023» не будзе праведзена ва Украіне праз сітуацыю ў краіне. 25 ліпеня 2022 года ЕВС пацвердзіў, што конкурс замест Украіны адбудзецца ў Вялікабрытаніі[2]. Упершыню з 1980 года конкурс не праходзіць у краіне-пераможцы.

Конкурс песні Еўрабачанне 2023
Eurovision 2023 - Jury Final - Hosts (01).jpg
«United by Music»
(Аб’яднаныя музыкай)
Дата
1-ы паўфінал 9 мая 2023
2-і паўфінал 11 мая 2023
Фінал 13 мая 2023
Правядзенне
Месца правядзення Вялікабрытанія Вялікабрытанія, Ліверпул, Liverpool Arena
Вядучы(я) Аліша Дыксан
Ханна Уэдынгем
Юлія Саніна
Грэм Нортан (фінал)
Тэлеканал гаспадароў BBC
Адкрыццё Першы паўфінал:
«Маяк» у выкананні Юліі Санінай
Інтэрвал-акт Першы паўфінал:
Рыта Ора
Алёша і Рэбека Фергюсан

Другі паўфінал: Марыя Ярэмчук, OTOY, а таксама Злата Дзюнька,
3 брытанскіх драг-артыста

Удзельнікі
Колькасць краін 37
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Балгарыі Балгарыя
Сцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія
Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна прысуджае 12, 10, 8—1 бал 10 песням на падставе галасоў прафесійнага журы і гледачоў.

Паўфінал — толькі глядацкія галасы. Фінал: 50 % тэлегледачы + 50 % журы. Гледачы з краін, якія не ўдзельнічаюць, могуць галасаваць праз спецыяльную анлайн-платформу, пры гэтым іх галасы сумуюцца і налічваюцца як адзін набор балаў.

Нуль ачкоў Сцяг Румыніі Румынія (2-і паўфінал)
Сцяг Сан-Марына Сан-Марына (2-і паўфінал)
Пераможная песня «Tattoo[en]»

(Сцяг Швецыі Швецыя)

Конкурс песні Еўрабачанне
2022 2024

У конкурсе прымуць удзел 37 краін. Балгарыя, Паўночная Македонія і Чарнагорыя адмовіліся ад удзелу ў конкурсе 2023 года.

Першы і другі паўфіналы адбыліся 9 і 11 мая, а фінал — 13 мая 2023 года[1]. У фінале конкурса перамогу атрымала прадстаўніца Швецыі Ларын з песняй «Tattoo[en]».

Месца правядзення

правіць

Па традыцыі краіна, якая перамагла, прымае ў сябе наступны конкурс, аднак праз уварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) 17 чэрвеня 2022 года выступіў з заявай:

«Пасля аб’ектыўнага аналізу рэферэнтная група і кіруючая рада ЕВС з глыбокім шкадаваннем прыйшлі да высновы, што, улічваючы бягучыя абставіны, UA:PBC не можа выканаць гарантыі бяспекі, неабходныя вяшчальніку для правядзення, арганізацыі і вытворчасці песеннага конкурсу „Еўрабачанне“ у адпаведнасці з правіламі ЕВС». У сувязі з такім рашэннем і правіламі Еўрабачання, ЕВС пачынае перамовы з ВПС для правядзення конкурсу ў Вялікабрытаніі.

Разам з тым, у выпадку немагчымасці правядзення «Еўрабачання-2023» ва Украіне, пра сваю гатоўнасць прыняць мерапрыемства заявілі і вяшчальнікі з наступных краін: Італія, Іспанія (якія пазней адклікалі сваю заяўку), Нідэрланды, Польшча, Швецыя і Бельгія. 25 ліпеня 2022 года ЕВС пацвердзіў, што конкурс будзе праводзіцца ў Вялікабрытаніі, адначасова з гэтым стартаваў працэс пошуку горада-арганізатара. Паведамлялася, што ўкраінская грамадская тэлерадыёкампанія Suspilne адмовілася ад сваіх ранейшых пярэчанняў. Арганізатары прыйшлі да высновы, што мерапрыемства немагчыма правесці бяспечна, пакуль краіна знаходзіцца ў стане вайны з Расіяй, што раней выклікала рэзкую рэакцыю ўкраінскага ўрада, які заявіў, што прадставіў рабочы план па забеспячэнні бяспекі.

Іншыя краіны і адмовы

правіць

13 кастрычніка вяшчальнік Балгарыі на конкурсе «Еўрабачанне» ў сваім Twitter-акаўнце пацвердзіў, што не прыме ўдзел у 2023 годзе.

14 кастрычніка вяшчальнікі дзвюх краін — Чарнагорыі і Паўночнай Македоніі — таксама пацвердзілі, што яны не возьмуць удзел на конкурсе ў Ліверпулі у 2023 годзе.

Фармат

правіць

22 лістапада 2022 года ЕВС абвясціў пра змены ў сістэме галасавання на конкурсе 2023 года. Вынікі паўфіналу будуць вызначацца выключна галасаваннем гледачоў, як гэта было ў перыяд з 2004 па 2007 год, а вынікі фіналу будуць вызначацца як Нацыянальным журы, так і глядацкім галасаваннем, як гэта было пасля фіналу конкурсу 2009 года. У выпадку, калі краіна не можа прадставіць вынікі тэлегаласавання ў паўфінале, будзе выкарыстоўвацца рэзервовы вынік журы, і калі праблема захаваецца да фіналу, балы журы, прысуджаныя ў фінале, будуць падвоены, замяніўшы папярэднюю працэдуру выкарыстанне алгарытму для разліку і прысваення балаў на аснове краін з падобнымі мадэлямі голасу. Калі журы краіны дыскваліфікавана, балы тэлегаласавання ад гэтай краіны будуць падвоены і выкарыстаны ў якасці замены ў фінале. Працэдура выкарыстання разлічаных балаў застанецца ў якасці крайняй меры ў выпадку, калі краіна не можа прадставіць сапраўдны вынік журы або тэлегаласавання. Гледачы з краін, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, таксама змогуць галасаваць ва ўсіх шоу, пры гэтым іх галасы будуць падсумоўвацца і прадстаўляцца як адзін асобны набор балаў у раздзеле «астатні свет». Гэтыя гледачы змогуць галасаваць праз адмысловую онлайн-платформу, якая патрабуе наяўнасці крэдытнай або дэбетовай карты для праверкі.

Лёсаванне

правіць

Размеркаванне краін-удзельніц на паўфіналы адбылося 31 студзеня 2023 года ў Сэнт-Джордж холе. Цырымонія ўключала перадачу сімвалічных ключоў з эмблемай прымаючага горада ад мэра Турына (Стэфана Ло Русо) да мэра Ліверпуля (Джоан Андэрсан). Пасля цырымоніі прайшла жараб’ёўка. Першая частка лёсавання-размеркаванне «вялікай пяцёркі» (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Іспанія, Францыя) і краіны-пераможцы мінулага года (Украіна) на паўфіналы пры галасаванні. Другая частка-размеркаванне краін-удзельніц па паўфіналах, якія адбудуцца 9 і 11 мая. Агулам 31 краіна былі раздзелены на 5 кошыкаў. У табліцы ніжэй паказана чарговасць «выцягвання» краін-удзельніц.

Кошык 1 Кошык 2 Кошык 3 Кошык 4 Кошык 5
  Аўстрыя (16)
  Албанія (6)
  Сербія (1)
  Славенія (26)
  Харватыя (21)
  Швейцарыя (11)
  Аўстралія (7)
  Данія (17)
  Ісландыя (27)
  Нарвегія (12)
  Фінляндыя (22)
  Швецыя (2)
  Эстонія (31)
  Азербайджан (23)
  Арменія (8)
  Грузія (28)
  Ізраіль (13)
  Латвія (3)
  Літва (18)
  Кіпр (9)
  Грэцыя (29)
  Ірландыя (4)
  Мальта (24)
  Партугалія (14)
  Сан-Марына (19)
  Бельгія (20)
  Малдова (5)
  Нідэрланды (15)
  Польшча (30)
  Румынія (10)
  Чэхія (25)
Першы паўфінал Другі паўфінал
Першая палова Другая палова Першая палова Другая палова
  Сербія
  Латвія
  Ірландыя
  Нарвегія
  Партугалія
  Харватыя
  Мальта
  Швецыя
  Малдова
  Швейцарыя
  Ізраіль
  Нідэрланды
  Фінляндыя
  Азербайджан
  Чэхія
  Арменія
  Кіпр
  Румынія
  Данія
  Бельгія
  Ісландыя
  Грэцыя
  Эстонія
  Албанія
  Аўстралія
  Аўстрыя
  Літва
  Сан-Марына
  Славенія
  Грузія
  Польшча
Галасуюць:

усе краіны-ўдзельніцы першага паўфінала +
  Германія
  Італія
  Францыя

Галасуюць:

усе краіны-ўдзельніцы другога паўфінала +
  Вялікабрытанія
  Іспанія
  Украіна

Першы паўфінал

правіць

Першы паўфінал адбыўся 9 мая 2023 года ў 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У паўфінале прынялі ўдзел пятнаццаць краін. Краіны, якія ўдзельнічалі ў першым паўфінале, Германія, Італія, Францыя, а таксама краіны, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «астатні свет», галасавалі ў гэтым паўфінале.

Краіна[3] Выканаўца[4] Песня[4] Пераклад Мова Месца Балы
01   Нарвегія Алясандра «Queen of Kings» «Каралева каралёў» англійская[заўв 1] 6 102
02   Мальта The Busker «Dance (Our Own Party)» «Танцаваць (Наша ўласная вечарына)» англійская 15 3
03   Сербія Люк Блэк «Samo mi se spava» (Само ми се спава) «Мне проста хочацца спаць» сербская, англійская 10 37
04   Латвія Sudden Lights «Aijā» «Засынай» англійская[заўв 2] 11 34
05   Партугалія Мімікэт «Ai Coração» «О сэрца» партугальская 9 74
06   Ірландыя Wild Youth «We Are One» «Мы адзіныя» англійская 12 10
07   Харватыя Let 3 «Mama ŠČ!» «Мама, Шч!» харвацкая 8 76
08   Швейцарыя Рымо Фарэр «Watergun» «Вадзяны пісталет» англійская 7 97
09   Ізраіль Ноа Кірэль «Unicorn» «Аднарог» англійская[заўв 3] 3 127
10   Малдова Паша Парфені «Soarele și Luna» «Сонца і месяц» румынская 5 109
11   Швецыя Ларын «Tattoo» «Татуіроўка» англійская 2 135
12   Азербайджан TuralTuranX «Tell Me More» «Распавядзі мне яшчэ» англійская 14 4
13   Чэхія Vesna «My Sister’s Crown» «Карона маёй сястры» чэшская, англійская, украінская, балгарская 4 110
14   Нідэрланды Міа Нікалаі і Дыён Купер «Burning Daylight» «Палаючае дзённае святло» англійская 13 7
15   Фінляндыя Кяарыя «Cha Cha Cha» «Ча-ча-ча» фінская 1 177

Краіны, выдзеленыя зялёным колерам, прайшлі ў фінал.

Вынік галасавання

правіць
Першы паўфінал
Галасаванне гледачоў
Месца Краіна Балы
1   Фінляндыя 177
2   Швецыя 135
3   Ізраіль 127
4   Чэхія 110
5   Малдова 109
6   Нарвегія 102
7   Швейцарыя 97
8   Харватыя 76
9   Партугалія 74
10   Сербія 37
11   Латвія 34
12   Ірландыя 10
13   Нідэрланды 7
14   Азербайджан 4
15   Мальта 3
Вынікі галасавання ў першым паўфінале
Агулам
Нарвегія
Мальта
Сербія
Латвія
Партугалія
Ірландыя
Харватыя
Швейцарыя
Ізраіль
Малдова
Швецыя
Азербайджан
Чэхія
Нідэрланды
Фінляндыя
Германія
Італія
Францыя
Астатні свет
Удзельнікі
Нарвегія 102 10 5 4 3 2 6 3 10 8 10 2 10 5 10 3 10 1
Мальта 3 2 1
Сербія 37 5 10 6 1 3 3 4 1 2 2
Латвія 34 2 4 4 1 6 1 1 3 1 3 8
Партугалія 74 2 4 3 1 5 12 3 4 4 2 7 2 5 2 12 6
Ірландыя 10 3 3 1 2 1
Харватыя 76 4 12 7 5 5 5 3 5 4 2 6 10 5 3
Швейцарыя 97 8 6 1 3 5 7 2 4 7 8 7 5 8 8 8 4 6
Ізраіль 127 5 8 7 8 7 6 7 7 12 3 12 12 4 1 2 6 8 12
Малдова 109 6 1 4 6 12 10 3 2 6 6 4 7 3 7 6 12 10 4
Швецыя 135 10 12 6 10 8 8 4 8 7 10 10 6 12 5 4 3 5 7
Азербайджан 4 2 1 1
Чэхія 110 7 2 8 5 6 3 8 4 8 5 7 5 6 12 7 8 4 5
Нідэрланды 7 1 1 2 2 1
Фінляндыя 177 12 7 10 12 10 12 12 10 12 6 12 8 8 10 12 7 7 10

Статыстыка прысуджэння 12 балаў

правіць
12 балаў, прысуджаныя ў першым паўфінале
Кол-ць Краіна Краіны, якія прысудзілі 12 балаў
7   Фінляндыя   Германія,   Ізраіль,   Ірландыя,   Латвія,   Нарвегія,   Харватыя,   Швецыя
4   Ізраіль   Азербайджан,   Малдова, Астатні свет,   Чэхія
2   Малдова   Італія,   Партугалія
  Партугалія   Францыя,   Швейцарыя
  Швецыя   Мальта,   Нідэрланды
1   Харватыя   Сербія
  Чэхія   Фінляндыя

Другі паўфінал

правіць

Другі паўфінал адбыўся 11 мая 2023 года ў 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У паўфінале прымалі ўдзел шаснаццаць краін. Краіны, якія ўдзельнічаюць у другім паўфінале, Вялікабрытанія, Іспанія, Украіна, а таксама краіны, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «астатні свет», галасавалі ў гэтым паўфінале.

Краіна[3] Выканаўца Песня Пераклад Мова Месца Бал
01   Данія Рэйлі «Breaking My Heart» «Разбіць маё сэрца» англійская 14 6
02   Арменія Брунэт «Future Lover» «Будучы каханы» англійская, армянская 6 99
03   Румынія Андрэй Тэадор «D.G.T. (Off and On)» «Пальцы (уключыць і выключыць)» румынская, англійская 16 0
04   Эстонія Аліка «Bridges» «Масты» англійская 10 74
05   Бельгія Густаф «Because of You» «Праз цябе» англійская 8 90
06   Кіпр Эндру Ламброу «Break a Broken Heart» «Разбіць разбітае сэрца» англійская 7 94
07   Ісландыя Дыльяу «Power» «Сіла» англійская 11 44
08   Грэцыя Віктар Вернікас «What They Say» «Пра што яны кажуць» англійская 13 14
09   Польшча Бланка «Solo» «Сола» англійская 3 124
10   Славенія Joker Out «Carpe Diem» «Лаві момант» славенская 5 103
11   Грузія Іру «Echo» «Рэха» англійская 12 33
12   Сан-Марына Piqued Jacks «Like an Animal» «Як жывёла» англійская 16 0
13   Аўстрыя Тэя і Салена «Who the Hell is Edgar?» «Хто такі, чорт бары, Эдгар?» англійская[заўв 4] 2 137
14   Албанія Альбіна і сям’я Кельмендзі «Duje» «Кахай» албанская[заўв 5] 9 83
15   Літва Моніка Лінкіце «Stay» «Застанься» англійская[заўв 6] 4 110
16   Аўстралія Voyager «Promise» «Абяцай» англійская 1 149

Краіны, выдзеленыя зялёным колерам, прайшлі ў фінал.

Вынік галасавання

правіць
Другі паўфінал
Галасаванне гледачоў
Месца Краіна Балы
1   Аўстралія 149
2   Аўстрыя 137
3   Польшча 124
4   Літва 110
5   Славенія 103
6   Арменія 99
7   Кіпр 94
8   Бельгія 90
9   Албанія 83
10   Эстонія 74
11   Ісландыя 44
12   Грузія 33
13   Грэцыя 14
14   Данія 6
15   Румынія 0
16   Сан-Марына 0
Вынікі галасавання ў другім паўфінале
Агулам
Данія
Арменія
Румынія
Эстонія
Бельгія
Кіпр
Ісландыя
Грэцыя
Польшча
Славенія
Грузія
Сан-Марына
Аўстрыя
Албанія
Літва
Аўстралія
Вялікабрытанія
Іспанія
Украіна
Астатні свет
Удзельнікі
Данія 6 6
Арменія 99 6 3 12 10 8 5 1 12 4 4 8 1 2 10 3 10
Румынія 0
Эстонія 74 1 6 5 2 3 3 3 2 5 2 10 3 2 10 4 2 1 8 2
Бельгія 90 8 1 4 4 7 1 3 7 3 5 12 3 5 7 6 8 1 5
Кіпр 94 4 10 4 5 4 5 12 7 4 5 1 2 6 4 10 4 3 4
Ісландыя 44 12 2 1 3 6 7 1 1 2 5 1 3
Грэцыя 14 2 12
Польшча 124 7 8 3 8 7 6 10 5 8 8 2 7 7 12 10 4 12
Славенія 103 2 5 12 7 3 2 1 2 12 1 10 4 7 8 3 12 6 6
Грузія 33 12 2 1 7 1 3 3 1 2 1
Сан-Марына 0
Аўстрыя 137 6 3 7 6 10 5 8 6 10 10 4 8 10 6 12 7 6 5 8
Албанія 83 3 7 8 8 1 2 10 4 12 6 3 5 2 12
Літва 110 5 1 10 5 8 4 6 2 10 12 5 5 6 12 5 10 4
Аўстралія 149 10 4 10 12 6 7 12 4 8 6 7 6 8 12 8 8 7 7 7

Статыстыка прысуджэння 12 балаў

правіць
12 балаў, прысуджаныя ў другім паўфінале
Кол-ць Краіна Краіны, якія прысудзілі 12 балаў
3   Аўстралія   Албанія,   Ісландыя,   Эстонія
  Славенія   Іспанія,   Польшча,   Румынія
2   Албанія Астатні свет,   Славенія
  Арменія   Бельгія,   Грузія
  Літва   Вялікабрытанія,   Сан-Марына
  Польшча   Літва,   Украіна
1   Аўстрыя   Аўстралія
  Бельгія   Аўстрыя
  Грузія   Арменія
  Грэцыя   Кіпр
  Ісландыя   Данія
  Кіпр   Грэцыя

Размеркаванне месцаў

правіць

Фінал адбыўся 13 траўня 2023 а 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У фінале конкурсу прынялі ўдзел 26 краін: па 10 краін з кожнага паўфіналу, краіны «Вялікай пяцёркі» (  Вялікабрытанія,   Германія,   Іспанія,   Італія і   Францыя) і краіна-пераможца мінулага конкурсу —   Украіна. У фінале галасавалі журы і тэлегледачы ўсіх краін, якія ўдзельнічаюць у конкурсе гэтага года, а таксама тэлегледачы краін, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «Астатні свет».

Краіна[3] Выканаўца Песня Пераклад Мова Месца Балы
Журы Гледачы Агулам
01   Аўстрыя Тэя і Салена «Who the Hell is Edgar?» «Хто такі, чорт вазьмі, Эдгар?» англійская[заўв 7] 15 104 16 120
02   Партугалія Мімікэт «Ai Coração» «О сэрца» партугальская 23 43 16 59
03   Швейцарыя Рымо Фарэр «Watergun» «Вадзяны пісталет» англійская 20 61 31 92
04   Польшча Бланка «Solo» «Сола» англійская 19 12 81 93
05   Сербія Люк Блэк «Samo mi se spava» (Само ми се спава) «Мне проста хочацца спаць» сербская, англійская 24 14 16 30
06   Францыя La Zarra «Évidemment» «Відавочна» французская 16 54 50 104
07   Кіпр Эндру Ламброу «Break a Broken Heart» «Разбіць разбітае сэрца» англійская 12 68 58 126
08   Іспанія Бланка Палома «Eaea» «Эа-эа» іспанская 17 95 5 100
09   Швецыя Ларын «Tattoo» «Татуіроўка» англійская 1 340 243 583
10   Албанія Альбіна і сям’я Кельмендзі «Duje» «Кахай» албанская[заўв 8] 22 17 59 76
11   Італія Марко Мэнгоні «Due vite» «Два жыцці» італьянская 4 176 174 350
12   Эстонія Аліка «Bridges» «Масты» англійская 8 146 22 168
13   Фінляндыя Кяарыя «Cha Cha Cha» «Ча-ча-ча» фінская 2 150 376 526
14   Чэхія Vesna «My Sister’s Crown» «Карона маёй сястры» чэшская, англійская, украінская, балгарская 10 94 35 129
15   Аўстралія Voyager «Promise» «Абяцай» англійская 9 130 21 151
16   Бельгія Густаф «Because of You» «Праз цябе» англійская 7 127 55 182
17   Арменія Брунэт «Future Lover» «Будучы каханы» англійская, армянская 14 69 53 122
18   Малдова Паша Парфені «Soarele și Luna» «Сонца і месяц» румынская 18 20 76 96
19   Украіна (краіна-арганізатар, краіна-пераможца мінулага конкурсу) TVORCHI «Heart of Steel» «Сталёвае сэрца» англійская, украінская 6 54 189 243
20   Нарвегія Алясандра «Queen of Kings» «Каралева каралёў» англійская[заўв 9] 5 52 216 268
21   Германія Lord of the Lost «Blood & Glitter» «Кроў і блясткі» англійская 26 3 15 18
22   Літва Моніка Лінкіце «Stay» «Застанься» англійская[заўв 10] 11 81 46 127
23   Ізраіль Ноа Кірэль «Unicorn» «Аднарог» англійская[заўв 11] 3 177 185 362
24   Славенія Joker Out «Carpe Diem» «Лаві момант» славенская 21 33 45 78
25   Харватыя Let 3 «Mama ŠČ!» «Мама, Шч!» харвацкая 13 11 112 123
26   Вялікабрытанія (краіна-гаспадыня) Мэй Мюллер «I Wrote a Song» «Я напісала песню» англійская 25 15 9 24

26 краін, якія ўвайшлі ў фінал, размешчаны ў табліцы парадкова зверху ўніз у адпаведнасці з занятым месцам.

Вынікі галасавання

правіць
Фінал
Галасаванне гледачоў / Галасаванне журы
Месца Тэлегледачы Балы Журы Балы
1   Фінляндыя 376   Швецыя 340
2   Швецыя 243   Ізраіль 177
3   Нарвегія 216   Італія 176
4   Украіна 189   Фінляндыя 150
5   Ізраіль 185   Эстонія 146
6   Італія 174   Аўстралія 130
7   Харватыя 112   Бельгія 127
8   Польшча 81   Аўстрыя 104
9   Малдова 76   Іспанія 95
10   Албанія 59   Чэхія 94
11   Кіпр 58   Літва 81
12   Бельгія 55   Арменія 69
13   Арменія 53   Кіпр 68
14   Францыя 50   Швейцарыя 61
15   Літва 46   Украіна 54
16   Славенія 45   Францыя 54
17   Чэхія 35   Нарвегія 52
18   Швейцарыя 31   Партугалія 43
19   Эстонія 22   Славенія 33
20   Аўстралія 21   Малдова 20
21   Аўстрыя 16   Албанія 17
22   Партугалія 16   Вялікабрытанія 15
23   Сербія 16   Сербія 14
24   Германія 15   Польшча 12
25   Вялікабрытанія 9   Харватыя 11
26   Іспанія 5   Германія 3

Статыстыка прысуджэння 12 балаў

правіць
Статыстыка прысуджэння 12 балаў ад журы
Кол-во Краіна Краіны, якія прысудзілі 12 балаў
15   Швецыя   Албанія,   Вялікабрытанія,   Германія,   Данія,   Ізраіль,   Ірландыя,   Іспанія,   Кіпр,   Літва,   Мальта,   Малдова,   Нідэрланды,   Украіна,   Фінляндыя,   Эстонія
5   Ізраіль   Азербайджан,   Арменія,   Італія,   Польшча,   Францыя
  Італія   Аўстрыя,   Румынія,   Сан-Марына,   Славенія,   Харватыя
3   Бельгія   Аўстралія,   Грэцыя,   Грузія
2   Аўстралія   Ісландыя,   Партугалія
  Фінляндыя   Нарвегія,   Швецыя
1   Аўстрыя   Бельгія
  Славенія   Сербія
  Украіна   Чэхія
  Чэхія   Швейцарыя
  Эстонія   Латвія
Статыстыка прысуджэння 12 балаў ад гледачоў
Кол-во Краіна Краіны, якія прысудзілі 12 балаў
18   Фінляндыя   Аўстралія,   Аўстрыя,   Бельгія,   Вялікабрытанія,   Германія,   Данія,   Ізраіль,   Ірландыя,   Ісландыя,   Іспанія,   Латвія,   Літва,   Нідэрланды,   Нарвегія,   Сан-Марына,   Сербія,   Швецыя,   Эстонія
4   Ізраіль   Азербайджан,   Арменія,   Кіпр, Астатні свет
  Украіна   Малдова,   Польшча,   Партугалія,   Чэхія
2   Арменія   Грузія,   Францыя
  Італія   Албанія,   Мальта
  Малдова   Італія,   Румынія
1   Албанія   Швейцарыя
  Кіпр   Грэцыя
  Нарвегія   Фінляндыя
  Польшча   Украіна
  Славенія   Харватыя
  Харватыя   Славенія

Заўвагі

правіць
  1. Уступленне змяшчае фразы на італьянскай мове і выраз на латыні.
  2. Змяшчае дзве паўтараныя фразы на латышскай мове.
  3. Змяшчае некалькі фраз на іўрыце.
  4. Змяшчае выраз на італьянскай мове.
  5. У прыватнасці, на гегскім дыялекце
  6. Змяшчае адну паўтараную фразу на літоўскай мове.
  7. Змяшчае выраз на італьянскай мове.
  8. У прыватнасці, на гегскім дыялекце
  9. Уступленне змяшчае фразы на італьянскай мове і выраз на латыні.
  10. Змяшчае адну паўтараную фразу на літоўскай мове.
  11. Змяшчае некалькі фраз на іўрыце.

Зноскі