Чэхія на конкурсе песні Еўрабачанне

Чэшская Рэспубліка ўдзельнічае ў конкурсе песні «Еўрабачанне» з 2007 года. Дэбют быў няўдалым, як і наступныя два гады ўдзелу, Чэхія тройчы не патрапіла ў фінал, больш за тое, у паўфіналах яна двойчы заняла апошняе месца, і адзін раз перадапошняе.

Чэхія

Чэхія

Тэлеканал ČT1 logo 2012.svg ČT
Адбор
Удзелы
Удзелы 8 (3 у фінале)
Першы выступ 2007
Лепшы вынік 6 (2018)
Горшы вынік Апошняе (паўфінал) (2007, 2009)
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала.

Пасля атрымання 0 балаў у 2009 годзе і адсутнасці зацікаўленасці чэшскай грамадскасці, ČT вырашыла адмовіцца ад удзелу ў конкурсе. Але праз 5 гадоў краіна ўсё ж павярнулася на конкурс, ČT абвясціла аб вяртанні ў 2015 годзе. Упершыню Чэхія вырашыла выкарыстаць унутраны адбор для выбара ўдзельніка, аднак і на гэты раз краіне не пашанцавала.

У 2016 годзе Чэхія ўпершыню выйшла ў фінал конкурса, Габрыэла Гунчыкава з песняй «I Stand» заняла 25 месца ў фінале. Праз год, у 2018, Чэхіі зноў удалося выйсці ў фінал, Мікалас Ёзэф з песняй «Lie to Me» стаў 6-ым, гэта лепшы вынік краіны за ўсю гісторыю на конкурсе.

УдзельнікіПравіць

     Пераможца 
     Другое месца
     Трэцяе масца
     Чацвертае месца
     Пятае месца
     Апошняе месца
     Аўтаматычны праход у фінал
     Не прайшла ў фінал
     Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2007 Kabát Чэшская Malá dáma Маленькая дама
Не прайшлі
28 1
2008 Тэрэза Керндлава Англійская Have Some Fun Весяліся
Не прайшла
18 9
2009 Gipsy.cz Англійская, цыганская Aven Romale Авэн ромалэ
Не прайшлі
18 0
Не ўдзельнічала ў 2010-2014 гадах
2015 Марта Яндава i Вацлаў Нойд Барта Англійская Hope Never Dies Надзея ніколі не памірае
Не прайшлі
13 33
2016 Габрыэла Гунчыкава Англійская I Stand Я стаю 25 41 9 161
2017 Марціна Барта Англійская My Turn Мая чарга
Не прайшла
13 83
2018 Мікалас Ёзэф Англійская Lie to Me Падмані мяне 6 283 3 232
2019 Lake Malawi Англійская Friend of a Friend Сябр сябра 11 157 2 242
2020
Бенні Крыста Англійская Kemama Кемама
Конкурс адменены

Гісторыя галасаванняПравіць

На 2019 год гісторыя чэшскага галасавання выглядае наступным чынам:

Чэхія аддала (фінал)
Месца Краіна Балы
1   Азербайджан 60
2   Украіна 56
3   Расія 51
  Швецыя 51
5   Арменія 46
Чэхія атрымала (фінал)
Месца Краіна Балы
1   Харватыя 26
2   Ісландыя 24
3   Славенія 23
4   Аўстрыя 22
  Венгрыя 22
Чэхія аддала (усяго)
Месца Краіна Балы
1   Азербайджан 109
2   Арменія 085
3   Швецыя 081
4   Украіна 068
5   Ізраіль 061
Чэхія атрымала (усяго)
Месца Краіна Балы
1   Ісландыя 76
2   Іспанія 67
3   Харватыя 64
4   Славенія 53
5   Бельгія 52

ГалерэяПравіць

СпасылкіПравіць