Чарнагорыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Чарнагорыя на конкурсе песні Еўрабачанне як самастойная краіна прымае ўдзел з 2007 года. Дэбют краіны выйшаў няўдалым, Stevan Faddy з песняй «Ajde kroči» заняў 22 месца ў паўфінале (з 28 краін). У 2004—2005 гг. краіна прымала ўдзел у складзе Сербіі і Чарнагорыі, а да 1992 — у складзе Югаславіі. У 2009 годзе Чарнагорыі не хапіла да 10 месца толькі 2-х балаў, але нават калі б Чарнагорыя і заняла б 10 месца, ёй усё роўна не ўдалося б выйсці ў фінал, таму што прафесійнае журы абрала 10-й песняй Фінляндыю. У 2014 годзе Чернагорыя ўпершыню змагла выйсці ў фінал, але там яна заняла толькі 19 месца (ад краіны тады ўдзельнічаў Сяргей Чэткавіч) 2015 год з'яўляецца на дадзены момант лепшым для Чарнагорыі. Ад краіны ўдзельнічаў Кнэз з песняй «Adio» і прайшоў у фінал. У фінале Кнэз заняў 13 месца, набраўшы 44 бала. З 2016 года Чарнагорыя больш не змагла прайсці ў фінал.
Чарнагорыя | |
---|---|
Тэлеканал | ![]() |
Адбор | Нацыянальны (2007-2008)
Унутраны (2009, 2012-2017) |
Удзелы | |
Удзелы | 11 (2 у фінале) |
Першы выступ | 2007 |
Лепшы вынік | 13, 2015 |
Горшы вынік | 22 (паўфінал), 2007 |
Спасылкі | |
За 2 разы ўдзелу ў фінале Чарнагорыя атрымала 81 бал, а ў паўфінале — 437 балаў.
УдзельнікіПравіць
- Пераможца
- Другое месца
- Трэцяе масца
- Чацвертае месца
- Пятае месца
- Апошняе месца
- Аўтаматычны праход у фінал
- Не прайшла ў фінал
- Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Балы | Паўфінал | Балы |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2007 | Стэфан Фэддзі | Чарнагорская | Ајде, крочи | Прасуньцеся, уступіце | 22 | 33 | ||
2008 | Стэфан Філіпавіч | Чарнагорская | Заувијек волим те | Я кахаю цябе назаўсёды | 14 | 23 | ||
2009 | Андрэа Дземіравіч | Англійская | Just Get Out of My Life | Проста сыходзь з майго жыцця | 11 | 44 | ||
2012 | Рамба Амадэус | Англійская, чарнагорская | Euro Neuro | - | 15 | 20 | ||
2013 | Who See і Ніна Жыжыч | Чарнагорская | Игранка | Вечарынка | 12 | 41 | ||
2014 | Сяргей Чэткавіч | Чарнагорская | Мој свијет | Мой свет | 19 | 37 | 7 | 63 |
2015 | Кнэз | Чарнагорская | Адио | Да пабачэння | 13 | 44 | 9 | 57 |
2016 | Highway | Англійская | The Real Thing | Рэальная рэч | 13 | 60 | ||
2017 | Слаўко Калезіч | Англійская | Space | Космас | 16 | 56 | ||
2018 | Ваня Радавановіч | Чарнагорская | Иње | Іней | 16 | 40 | ||
2019 | D mol | Англійская | Heaven | Неба | 16 | 46 |
Гісторыя галасаванняПравіць
Па стане на 2017 год гісторыя галасавання Чарнагорыі выглядае наступным чынам:
|
|
ФотагалерэяПравіць
Стэфан Фэддзі ў Хельсінкі Еўрабачанне 2007
Стэфан Філіпавіч у Белградзе Еўрабачанне 2008
Андрэа Дземіравіч у Маскве Еўрабачанне 2009
Рамба Амадэус у Баку Еўрабачанне 2012
гурт Who See ў Мальмё Еўрабачанне 2013
Сяргей Чэткавіч у Капенгагене Еўрабачанне 2014
[[Кнэз] у Вене Еўрабачанне 2015
Highway ў Стакгольме Еўрабачанне 2016
Слаўко Калезіч у Кіеве Еўрабачанне 2017
Ваня Радавановіч у Лісабоне Еўрабачанне 2018
D mol у Тэль-Авіве Еўрабачанне 2019