Сербія і Чарнагорыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Сербія і Чарнагорыя ўдзельнічала ў Еўрабачанні толькі 2 разы: у 2004 і 2005 гадах. Гэтыя выступы былі вельмі паспяховымі: у 2004 годзе краіна заняла 2 месца, а ў 2005 - 7. Сербія і Чарнагорыя - адна з краін, якая заўсёды прадстаўляла песні на адной з сваіх дзяржаўных моў (2004 - сербская; 2005 - чарнагорская). Краіна была павінна дэбюціраваць на конкурсе 2003 года. Дзеля гэтага быў праведзены нацыянальны адбор, у выніку якога прадстаўніком Сербіі і Чарнагорыі быў абраны Тошэ Праескі (у будучым - прадстаўнік Македоніі на "Еўрабачанні 2004"). У 2004 годзе на конкурс ад краіны паехаў Жэлька Ёксімавіч, які са сваёй песняй "Lane moje" (Лане моје) заняў другое месца. На наступны раз, краіну прадстаўляла група "No Name", якая выконвала песню "Zauvijek moja" (Заувијек моја). На гэты раз, Сербія і Чарнагорыя заняла 7 месца. У 2006 годзе, удзел краіны ў "Еўрабачанні" абмежаваўся галасаваннем падчас паўфінала і фінала, хаця краіна збіралася ўдзельнічаць. Краіну ізноў была павінна прадстаўляць група "No Name", на гэты раз з песняй "Moja ljubavi".
Сербія і Чарнагорыя | |
---|---|
Тэлеканал | RTS-Serbia, RTCG-Montenegro |
Адбор | Нацыянальны |
Удзелы | |
Удзелы | 2 |
Першы выступ | 2004 |
Лепшы вынік | 2, 2004 |
Горшы вынік | 7, 2005 |
Спасылкі | |
РэзультатыПравіць
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
2004 | Жэлька Ёксімавіч | Сербская | "Lane moje" (Лане моје) | "Маё ягнятка" | 2 | 263 | 1 | 263 |
2005 | "No Name" | Чарнагорская | "Zauvijek moja" (Заувијек моја) | "Заўсёды мая" | 7 | 137 | Х | Х |
Гісторыя галасванняПравіць
Сербія і Чарнагорыя дала балы...
Месца | Краіна | Балы |
---|---|---|
1 | Македонія | 27 |
2 | Харватыя | 25 |
= | Грэцыя | 25 |
3 | Боснія і Герцагавіна | 22 |
4 | Албанія | 16 |
5 | Украіна | 12 |
2004 - 2005Правіць
Сербія і Чарнагорыя атрымала балы ад...
Месца | Краіна | Балы |
---|---|---|
1 | Аўстрыя | 24 |
= | Харватыя | 24 |
= | Швейцарыя | 24 |
2 | Боснія і Герцагавіна | 22 |
= | Славенія | 22 |
3 | Кіпр | 20 |
= | Македонія | 20 |
4 | Францыя | 16 |
= | Расія | 16 |
= | Швецыя | 16 |
5 | Украіна | 15 |
ЗАЎВАГА: У табліцах пададзены толькі балы ў фіналах.