Сан-Марына на конкурсе песні Еўрабачанне

катэгорыя ў праекце Вікімедыя

Сан-Марына стала 50-й краінай на Конкурсе песні Еўрабачанне і дэбютавала ў 2008 годзе. Першае выступленне з'яўляецца самым горшым да дадзенага часу: краіна заняла апошняе месца, набраўшы толькі 5 балаў. Вярнулася Сан-Марына на Еўрабачанне толькі ў 2011 годзе, калі італьяская спявачка Сеніт выканала песню "Stand By" ("Застанься"). Яна набрала 34 балы і заняла 16 месца ў паўфінале. На наступны год краніа адправіла на конкурс Валянціну Манэту. Яна збіралася выконваць песню "Facebook", аднак Еўрапейскі Вяшчальны Саюз забараніў гэтай песні прымаць удзел у конкурсе, бо яна парушала статут ЕВС. Песня была пераапрацавана і прадстаўлена пад назвай "The social networks song (Oh, oh, uh, uh)".

Сан-Марына

Сан-Марына

Вяшчальнік San Marino RTV
Адбор Унутраны
Удзелы
Удзелы 11 (2 у фінале)
Першы выступ 2008
Лепшы вынік 20 (фінал), 2019
Горшы вынік 19 (паўфінал), 2008
Спасылкі

eurovision.tv/country/san-marino

eurovision.tv/country/sa…

"Miodio" у Бялградзе ў 2008
"Серхат" у Тэль-Авіве на конкурсе Еўрабачанне-2019

Удзельнікі правіць

Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2008 «Miodio» Італьянская «Complice» «Саўдзельніца» Х Х 19 5
2011 Сеніт Англійская «Stand By» «Застанься» Х Х 16 34
2012 Валянціна Манэта Англійская «The social networks song (Oh, oh, uh, uh)» «Песня сацыяльных сетак» Х Х 14 31
2013 Валянціна Манэта Італьянская «Crisalide (Vola)» «Лялячка (Палёт)» Х Х 11 47
2014 Валянціна Манэта Англійская «Maybe» «Магчыма» 24 14 10 40
2015 Мікеле Перніёла і Аніта Сіманчыні Англійская «Chain of Lights» «Ланцуг святла» Х Х 16 11
2016 Серхат Англійская «I Didn’t Know» «Я не ведаў» Х Х 12 68
2017 Валянціна Манэта і Джымі Уілсан Англійская «Spirit of the Night» «Дух Ночы» Х Х 18 1
2018 Джэсіка Мускат і Джэніфер Бренінг Англійская «Who We Are» «Хто мы» Х Х 17 28
2019 Серхат Англійская «Say na-na-na» «Скажы на-на-на» 20 81 8 150
2020 Сеніт Англійская «FREAKY!» «Крануты!»
Конкурс адменены
2021 Сеніт і Flo Rida Англійская «Adrenalina» «Адрэналін» 22 50 9 118
2022 Акіле Лауро Італьянская, Англійская «Stripper» «Стрыптызёрка» Х Х 14 50
2023 Piqued Jacks

Тэлетрансляцыі правіць

Год Тэлеканал Каментатар(ы) Глашатай
2008 San Marino RTV Ліза Фіёрыя, Гігі Рэсціва Раберта Марэці
2011 San Marino RTV Ліза Фіёрыя, Гігі Рэсціва Нікола дэла Вале
2012 San Marino RTV Ліза Фіёрыя, Гігі Рэсціва Моніка Фабры
2013 San Marino RTV Ліза Фіёрыя, Гігі Рэсціва Джон Кенедзі О'Конар

Гісторыя галасавання правіць

Сан-Марына дало балы:

Месца Краіна Балы
1   Грэцыя 45
2   Албанія 33
3   Арменія 23
4   Азербайджан 19
=   Італія 19
=   Турцыя 19

Сан-Марына атрымала балы ад:

Месца Краіна Балы
1   Албанія 18
2   Азербайджан 11
3   Грэцыя 7
4   Малдова 7
5   Мальта 6

Зноскі