KFC
KFC — амерыканская сетка кафэ грамадскага харчавання, якая спецыялізуюцца на стравах з курыцы. Заснавана ў 1952 годзе Харландам Сандэрсам пад назвай Kentuсky Fried Chiken. У 1991 годзе брэнд скараціў назву да абрэвіятуры KFC. З 1997 года сетка належыць буйной рэстараннай кампаніі Yum! Brands, якая валодае таксама такімі брэндамі як Pizza Hut і Taco Bell. Станам на 2024 года сетка KFC прадстаўлена ў 110 краінах свету — гэта больш за 16 000 кропак, у якіх штодня абслугоўваюцца каля 12.000.000 кліентаў. Галоўны офіс знаходзіцца ў Луісвілі, штат Кентукі.
KFC | |
---|---|
Тып | Даччынае таварыства, цалкам належнае матчынай кампаніі |
Заснаванне | 1952 |
Заснавальнікі | Colonel Sanders[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Луісвіл (ЗША) |
Ключавыя постаці | Роджэр Ітан (прэзідэнт) |
Галіна | Грамадскае харчаванне |
Прадукцыя | Фаст-фуд |
Абарот | $5 млрд |
Чысты прыбытак | $520,3 млн (2007) |
Колькасць супрацоўнікаў | 24 тыс. чалавек (2007 год) |
Дэвіз | sogood |
Матчына кампанія | Yum! Brands |
Сайт | kfc.com |
Дзейнасць
правіцьKFC — даччынае прадпрыемства Yum! Brands, адной з найбуйнейшых рэстаранных кампаній у свеце. У 2013 годзе аб’ём продажу KFC склаў 23 млрд $. Штаб-кватэра KFC размяшчаецца па адрасе Гардынар-Лэйн, 1441 у горадзе Луісвіле, штат Кентукі. У штаб-кватэры размяшчаюцца офісы кіраўнікоў кампаніі, а таксама яе даследчы аддзел. Карпаратыўны адрас кампаніі — Норт-Орандж-стрыт, 1209, Уілмінгтан, штат Дэлавэр.
4563 гандлёвыя кропкі KFC размешчаны ў КНР, 4491 — у ЗША, астатнія 9821 рассеяны па ўсім свеце. Пункты продажу могуць знаходзіцца як ва ўласнасці канцэсіянераў, так і непасрэдна ва ўласнасці кампаніі; на долю KFC прыпадаюць 11 % гандлёвых кропак.
У афармленні многіх рэстаранаў прысутнічае малюнак палкоўніка Сандэрса. Частка кафэ абсталявана акном для выдачы заказаў кіроўцам аўтамабіляў і іншых транспартных сродкаў. Паслуга дастаўкі даступная толькі ў некаторых рэгіёнах. Часам замест паўнавартаснага кафэ прадукцыя KFC прадаецца ў кіёсках. Падобная сітуацыя характэрная для гандлёвых кропак на заправачных станцыях, стадыёнах, у крамах каля дома, парках забаў і навучальных установах, то-бок там, дзе стварэнне буйнога кафэ немагчыма або непрактычна. Сярэдні гадавы аб’ём продажу, якія прыпадае на адну кропку, у 2013 годзе склаў 1,2 млн $. Гандлёвая кропка абслугоўвае ў сярэднім 250 заказаў у дзень, прычым вялікая іх частка прыпадае на двухгадзінны пікавы перыяд.
Першачарговую адказнасць за аперацыі кампаніі нясе генеральны дырэктар Yum! Дэвід Новак, пасада прэзідэнта Yum! займае Рычард Т. Каруччы, а аперацыйным кіраваннем мацярынскай кампаніі загадвае Роджэр Ітан. Кітайскай дзейнасцю Yum! кіруе Сэм Су; генеральным дырэктарам KFC з’яўляецца Муктэш Пант.
KFC у Беларусі
правіцьПершы рэстаран KFC у Беларусі адкрыўся ў 2015 годзе на выхадзе з метро «Каменная Горка».[1] Уладальнікам франшызы стала беларуская кампанія «БелФудСэрвіс».
Станам на канец жніўня 2024 года, у Беларусі 86 рэстаранаў KFC.
Крыніцы
правіць- ↑ На Каменной горке открылся первый в Беларуси ресторан KFC (руск.). DOSUG.BY. Праверана 29 жніўня 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме KFC
- Афіцыйны сайт кампаніі (англ.)