Kotlin (котлін) — кросплатформавая мова праграмавання агульнага прызначэння са статычнай тыпізацыяй і вывадам тыпаў. Kotlin выкарыстоўвае JVM для кампіляцыі і з’яўляецца цалкам сумяшчальнай з кодам Java. Таксама Kotlin можна скампіляваць у JavaScript для фронтэнд праграм або ў машынны код іншых платформ з выкарыстаннем LLVM.

Kotlin
Семантыка мультыпарадыгменная
З’явілася ў 2011
Аўтар(ы) JetBrains
Пашырэнне файлаў .kt, .kts, .ktm
Тыпізацыя даных статычная, строгая, з вывадам тыпаў
Зведала ўплыў C#, Java, JavaScript, Python, Scala
Ліцэнзія Apache License 2.0
Сайт kotlinlang.org/ (англ.)

Назва мовы паходзіць ад вострава Котлін у Фінскім заліве. Каманда распрацоўшчыкаў вырашыла назваць яго ў гонар вострава, гэтак жа як Java была названа ў гонар інданезійскага вострава Ява[1] (аднак Java была названа ў гонар кавы, а не ў гонар вострава).

Распрацоўка Kotlin пачалася ў 2010 годзе. Кампанія JetBrains прадставіла Kotlin у ліпені 2011 года. Аўтары мовы ставілі сваёй мэтай стварыць мову, якая была б больш лаканічнай і тыпабяспечнай, чым Java, і прасцейшай, чым Scala. Кіраўнік JetBrains Дзмітрый Жэмераў паведамляў, што большасць моў не мела тых функцый, якія яны шукалі, за выключэннем Scala, аднак павольны час кампіляцыі Scala таксама быў недахопам.

У лютым 2012 года JetBrains зрабіла Kotlin свабоднай пад ліцэнзіяй Apache 2.0.[2]

Версія Kotlin 1.0 была выпушчана 15 лютага 2016 года. Яна лічыцца першым афіцыйна стабільным выпускам, і JetBrains абавязаўся забяспечыць доўгатэрміновую зваротную сумяшчальнасць, пачынаючы з гэтай версіі.

На канферэнцыі Google I/O 2017 Google анансавала падтрымку Kotlin на Android.[3] 7 мая 2019 года Google абвясціў, што мова праграмавання Kotlin цяпер з’яўляецца пажаданай мовай для распрацоўкі дадаткаў для Android.[4]

Многія вядомыя кампаніі выкарыстоўваюць Kotlin, сярод іх Google[5], Amazon[6], Shazam[7], Pinterest[8], Netflix[9], Uber[10], Coursera[11], Pivotal[12], Allegro[13], OLX[14].

Прыклад правіць

Прыклад напісання праграмы Hello world:

fun main() {
  val scope = "world"
  println("Hello, $scope!")
}

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Андрей Бреслав — Kotlin для Android: коротко и ясно (руск.). YouTube (8 студзеня 2015). Праверана 15 студзеня 2023.
  2. Waters, John. Kotlin Goes Open Source (англ.). ADTmag.com. 1105 Enterprise Computing Group (22 лютага 2012). Праверана 15 студзеня 2023.
  3. Shafirov, Maxim. Kotlin on Android. Now official (англ.) (17 мая 2017). — «Today, at the Google I/O keynote, the Android team announced first-class support for Kotlin.»  Праверана 15 студзеня 2023.
  4. Kotlin is now Google's preferred language for Android app development (англ.). TechCrunch. Праверана 15 студзеня 2023.(недаступная спасылка)
  5. State of Kotlin on Android (англ.). YouTube. Праверана 15 студзеня 2023.
  6. QLDB at Amazon (англ.). Talking Kotlin. Праверана 15 студзеня 2023.
  7. Kotlin at Shazam (англ.). Talking Kotlin. Праверана 15 студзеня 2023.
  8. Droidcon NYC 2016 - Kotlin in Production (англ.). YouTube. Праверана 15 студзеня 2023.
  9. Rob Spieldenner on twitter (англ.). Праверана 15 студзеня 2023.
  10. 2017 Who's using Kotlin? (англ.) (7 лютага 2017). Праверана 15 студзеня 2023.
  11. Becoming bilingual@coursera (англ.) (26 красавіка 2018). Праверана 15 студзеня 2023.
  12. Application Monitoring with Micrometer (англ.). Talking Kotlin. Праверана 15 студзеня 2023.
  13. Kotlin at Allegro (англ.). Talking Kotlin. Праверана 15 студзеня 2023.
  14. Greenfield Kotlin at OLX (англ.). Talking Kotlin. Праверана 15 студзеня 2023.

Спасылкі правіць