Lampropeltis holbrooki — неядавітая змяя сямейства вужовых (Colubridae).
Lampropeltis holbrooki |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Lampropeltis holbrooki |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Lampropeltis holbrooki
|
|
Відавая лацінская назва дадзена ў гонар амерыканскага заолага Джона Эдвардса Холбрука (1794—1871).
Агульная даўжыня дасягае ад 90 да 120 см. Афарбоўка спіны цёмна-карычневага або чорнага колеру з яркімі жоўтымі плямкамі на краі кожнай лускавінкі. Такі стракаты малюнак звычайна называюць «соль з перцам». У некаторых асобін жоўтыя плямкі зліваюцца ў вузкія папярочныя палоскі. Жывот светлы, крэмавы, з вялікімі папярочнымі цёмнымі плямамі. У маладых асобін выразна выяўленыя папярочныя палосы на спіне і размыты светлы ўзор з бакоў. Большасць цёмных лускавінак не мае жоўтых плям.
Любіць вільготныя пойменныя лугі, балоты, раўнінныя і горныя лясы, прэрыі, звычайна трымаецца паблізу вадаёмаў. Харчуецца яшчаркамі, змеямі, часам грызунамі.
Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае да 15-20 яек.
- Pyron, R. Alexander; Frank T. Burbrink 2009. Systematics of the Common Kingsnake (Lampropeltis getula; Serpentes: Colubridae) and the burden of heritage in taxonomy. Zootaxa 2241: 22-32
- Слоўнік-довідник із зоології. — К., 2002.
- Crother, B. I. 2000. Scientific and standard English names of amphibians and reptiles of North America north of Mexico, with comments regarding confidence in our understanding. Herpetogical Circular, No. 29: 1-82