Lampropeltis splendida

Lampropeltis splendida — неядавітая змяя сямейства вужовых (Calubridae).

Lampropeltis splendida
Lampropeltis getula splendida.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lampropeltis splendida

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1082674
NCBI  1240245

АпісаннеПравіць

Агульная даўжыня дасягае 1,2—1,3 м. Галава чорная са светлымі вертыкальнымі палосамі на губных шчытах. Агульны тон афарбоўкі спіны цёмна-карычневы або чорны. Па баках луска з вялікай колькасцю жоўтага. Малюнак складаецца з буйных, больш ці менш выяўленых, чатырохкутных седлападобных цёмных плям, 2-3 падзеленых вузкімі жоўтымі папярочнымі лініямі. Жывот цалкам чорны.

РаспаўсюджаннеПравіць

Насяляе ад цэнтральнага і паўднёвага Тэхаса на захадзе на поўдзень Арызоны (ЗША) і поўначы Мексікі[1].

Лад жыццяПравіць

Любіць засушлівыя раўніны і перадгор'і, хмызняковыя зараснікі, аддае перавагу трымацца па берагах вадаёмаў. Актыўная ноччу. Харчуецца яшчаркамі, змеямі і земнаводнымі.

Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае да 22 яек.

Зноскі

  1. Tennant, Alan; John E. Werler, Joseph E. Forks, and Gerard T. Salmon. A Field Guide to Texas Snakes. Gulf Publishing Field Guide Series. D. Craig McIntyre (Second ed.). Houston, Texas: Gulf Publishing Company. pp. 204. ISBN 0-87719-277-4. 

ЛітаратураПравіць