Liber Pontificalis (Кніга пантыфікаў[1]) — зборнік дзей рымскіх пап, пачынаючы з апостала Пятра. Розныя версіі Liber Pontificalis сканчаюць аопвед на розных папах. Самая ранняя версія (Catalogus Felicianus) створана ў VI або VII стагоддзі і змяшчае інфармацыю аб папах да Фелікса IV (526—530) уключна. Пазнейшыя версіі даходзяць да Пія II (1458—1464).

Святы Еранім Стрыдонскі ў сваім кабінеце (карціна Д. Гірландая)

Кніга напісана на лацінскай мове.

Аўтарства

правіць

Аўтарамі Liber Pontificalis лічыліся[2]:

Для кожнага рымскага папы (біскупа) пазначана:

  • час праўлення (датаванне па консулам і тэрмін);
  • паходжанне і імя бацькі;
  • спіс указаў;
  • лік прызначаных прэсвітараў, дыяканаў і біскупаў;
  • дата смерці і месца пахавання;
  • іншыя звесткі.

Гістарычнасць

правіць

Інфармацыю Liber Pontificalis з V стагоддзя можна лічыць гістарычнай. Больш раннія запісы спрэчныя, паколькі:

  • многія раннія звесткі (такія, як указы і інфармацыя аб пакутніцтве шэрагу першых біскупаў) ўнікальныя і не адлюстраваны ў іншай літаратуры таго ж і больш ранняга перыяду;
  • даты смерці пап, мабыць, узыходзяць да дат іх памяці, зафіксаваным каля IV стагоддзя.

Некаторыя копіі Liber Pontificalis ўтрымліваюць звесткі, якіх няма ў іншых копіях (напрыклад, аб Папесе Іаане). Гэтыя звесткі, відаць, з’яўляюцца познімі ўстаўкамі.

Раннія датаванні Liber Pontificalis ўзыходзяць да Catalogus Liberianus (са складу Chronographus Anni 354) і разыходзяцца з «Царкоўнай гісторыяй» Яўсевія Кесарыйскага і хронікай св. Ераніма, што абцяжарвае пабудову дакладнай храналогіі ранніх рымскіх біскупаў.

Зноскі

  1. Королёв А. А. Liber Pontificalis // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2015. — Т. XL. — С. 698—704. — 752 с. — 33 000 экз.
  2. Catholic Encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012.
  3. Ciampini «Examen Libri Pontificalis seu Vitarum Rom. Pont. quæ sub nomine Anastasii circumferuntur», Rome, 1688
  4. Schelstrate «Dissertatio de antiquis Romanorum Pontificum catalogis», Rome, 1692
  5. Giesebrecht «Allgemeine Monatsschrift», Halle, 1852, 260 sqq.
  6. Watterich. Romanorum Pontificum vitæ, I, LXVIII sqq.

Спасылкі

правіць