МОРОП (ням.: MOROP — Verband der Modelleisenbahner und Eisenbahnfreunde Europas, «Аб’яднанне чыгуначных мадэлістаў і сяброў чыгункі Еўропы»[1]), федэрацыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае нацыянальныя федэрацыі чыгуначнага мадэлізму і сяброў чыгункі ў Еўропе. Штаб-кватэра месціцца ў Берне (Швейцарыя); федэрацыя падпарадкоўваецца швейцарскім законам.

Федэрацыя была заснаваная ў 1954 у Генуі (Італія) з мэтай пашырэння уніфікацыі памераў і правілаў у чыгуначным мадэлізме. Федэрацыйны прынцып уведзены ў 1958. У наш час складаецца з 21 федэрацыі з 16 краін, аб’ядноўвае больш за 30 тыс. сяброў. Афіцыйныя мовы — французская і нямецкая.

Федэрацыя выпускае серыю стандартаў NEM, у якой рэгламентуецца рад геаметрычных і электрычных параметраў чыгуначных мадэляў. Супольна з амерыканскай федэрацыяй NMRA выпускае серыю стандартаў на лічбавыя кіравальныя сістэмы чыгуначных мадэляў (DCC, Digital Control Command).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Пачаткова скарачэнне чыталася як Verband der Modelleisenbahner Europas, «Аб’яднанне чыгуначных мадэлістаў Еўропы».

Спасылкі правіць