Marina And The Diamonds

Брытанская (валійская) спявачка і кампазітар грэчаскага паходжання

Марына Ламбрыні Дыама́ндзіс (англ.: Marina Lambrini Diamandis, грэч. Μαρίνα-Λαμπρινή Διαμάντη), больш вядомая пад псеўданімам Marina and the Diamondsангл.: Марына і Дыямэнты; нар. 10 кастрычніка 1985) — брытанская (валійская) спявачка і кампазітар грэчаскага паходжання.

Marina And The Diamonds
грэч. Marina
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1985(1985-10-10) (38 гадоў)
Месца нараджэння Абергавені (Манмутшыр, Уэльс)
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 2005 — цяп. час
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал, клавішныя
Жанры інды-поп
Супрацоўніцтва Charli XCX, Clean Bandit, Хейден Кристенсен
Лэйблы 679, Atlantic, Neon Gold
Узнагароды
marinaofficial.co.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Абергавені, Уэльс, у сям'і грэка і валійкі. Мае старэйшую сястру Лафіну. Вучылася ў Haberdashers’ Monmouth School для дзяўчынак, дзе прагульвала ўрокі хору, аднак яе настаўніцы па музыцы ўдалося пераканаць дзяўчынку ў тым, што ў яе можа нешта атрымацца. Пасля разводу бацькоў, ва ўзросце шаснаццаці гадоў Марына пераехала з бацькам у Грэцыю, дзе паступіла ў школу Святой Кацярыны пры амбасадзе Вялікабрытаніі. Праз два гады Марына вярнулася ў Уэльс.

Музычная кар'ера правіць

2005-09: Пачатак і дэбют правіць

Марына стварыла псеўданім «Marina and the Diamonds» ў 2005 годзе. Ён складаецца з імя спявачка і пераклада прозвішча на ангельскую мову, што з грэцкага значыць «дыямент». «Дыяменты» - гэта фанаты Марыны, аднак гэты факт часта ўводзіць у зман і часам Марыну прымаюць за групу, а не сола-выканаўцу.

Першыя дэма-версіі Марыны былі складзеныя і зробленыя з дапамогай праграмнага забеспячэння кампаніі Apple - GarageBand5. Каб вырабіць некалькі песень, спявачка плаціла музыкам каля £500. Завершаныя песні складаюць незалежна выдадзены Mermaid vs. Sailor EP, які выходзіць 23 лістапада 2007 года і прадаваўся праз старонку Марыны ў MySpace. Толькі 70 асобнікаў былі надрукаваныя на фізічны фармат.

У студзені 2008 года яна падпісвае кантракт з лэйблам Neon Gold Records. Пасля прымае ўдзел у першай частке аўстралійскіх канцэртаў спевака Гацье. У тым жа годзе падпісвае кантракт з 679 Recordings, даччынай кампаніяй Warner Music Group.

Першыя сінглы Дыямандзіс - «Obsession» і «Mowgli's Road» выдаюцца на двухбаковым дыску пад гандлёвай маркай Neon Gold Records. Пасля ўваходзяць у The Crown Jewels EP, які быў выпушчаны 29 маю 2009 года.

2009–10: The Family Jewels правіць

Асноўны артыкул: ru:The Family Jewels


2011–13: Electra Heart правіць

Асноўны артыкул: ru:Electra Heart


2014–16: Froot правіць

Асноўны артыкул: ru:Froot (альбом) ці больш падрабязна: en:Froot


2016–: Будучы студыйны альбом правіць