Mass Effect: Infiltrator — гэта шутар ад трэцяй асобы распрацаваны IronMonkey Studios для Apple iOS і Android, выпушчаны 6 сакавіка 2012 года. З'яўляецца часткай серыі Mass Effect. Дзеянні гульні адбываюцца паралельна з Mass Effect 3. Сюжэт гульні распавядае пра аператыўніка тэрарыстычнай арганізацыі «Цэрбер», які ўсвядоміў жорсткія задумы свайго начальства і дапамог збегчы зняволеным з адной з баз «Цэрбера». Выратаванне палонных і збор разведдадзеных «Цэрбера» можа павялічыць вашу галактычную гатовасць у Mass Effect 3.

Mass Effect: Infiltrator
Выдавец Electronic Arts
Частка серыі Mass Effect
Дата выпуску Сцяг ЗША 6 сакавіка 2012
Версія 1.0.3
Апошняя версія
  • 1.0.3
Жанр Шутар ад трэцяй асобы
Тэхнічныя даныя
Платформа iOS, Android
Рэжым гульні Аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіт Лічбавая дыстрыбуцыя
Кіраванне сэнсарны экран[d]
Афіцыйны сайт (англ.)

Зноскі

  1. Davis, Justin. Mass Effect Infiltrator Review (англ.)(недаступная спасылка). IGN (14 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 23 мая 2012.
  2. Faceless. Рэцэнзія на Mass Effect: Infiltrator (iOS) (руск.). AG.ru (19 сакавіка 2012). Праверана 23 мая 2012.
  3. Mass Effect Infiltrator(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 23 мая 2012.