Melanotaenia nigrans — рыба атрада кефалепадобных.

Melanotaenia nigrans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melanotaenia nigrans Richardson, 1843

Сінонімы
  • Atherina nigrans Richardson, 1843
  • Melanotaenia nigra (Richardson, 1843)

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  165981
NCBI  120796

Апісанне правіць

Даўжыня 6–10 см. Цела выцягнутае, сціснутае з бакоў, з серабрыстым адценнем, верхняя яго частка зеленавата-аліўкавая, ніжняя белаватая. На жабернай накрыўцы ў самцоў яркая кармінавая пляма, уздоўж сярэдзіны цела залацістая лінія буйных лускавінак. На верхняй палавіне цела і яго хваставой частцы рады пунсовых кропак.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах Новай Гвінеі і Аўстраліі.

У Еўропу завезена ў 1920-я гады. Акварыумная рыба.

Асаблівасці біялогіі правіць

Чародная рыба.

Гадуюць у прасторных, падоўжанай формы акварыумах з свежай, празрыстай, багатай кіслародам вадой; у ваду дадаюць крыху кухоннай солі.

Літаратура правіць