Mesobatrachia — падатрад земнаводных атрада Бясхвостыя (Anura). Уключае 6 сямействаў, 24 рода, 187 відаў.

Mesobatrachia

Rhinophrynus dorsalis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mesobatrachia Ford et Cannatella, 1993


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  30314
FW  113810

Агульная даўжыня прадстаўнікоў гэтага падатраду вар'іруе ад 2 да 20 см. Падатрад Mesobatrachia з'яўляецца своеасаблівым прамежкавым звяном паміж падатрадамі Archaeobatrachia і Neobatrachia. Галава ў большасці відаў даволі масіўная або сярэдняга памеру. Вочы пераважна з вертыкальнымі зрэнкамі. Асаблівасцю з'яўляецца будова пазваночніка. У іх ёсць заднеўвагнутыя (апістацэльныя) пазванкі ў спалучэнні з пярэднеўвагнутымі (працэльнымі) пазванкамі. Плечавы пояс рухомы. Рэбры адсутнічаюць. Таксама большасць відаў не здольна свабодна выкідваць свой язык пры паляванні.

Сустракаюцца ў розных ландшафтах. Могуць знаходзіцца доўгі час на сушы. Актыўнасць пераважна змрочная і ранішняя. Здольныя рыць норы. Кормяцца беспазваночнымі, дробнай рыбай.

Гэта яйцакладныя земнаводныя.

Жывуць у Еўропе, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы.

Класіфікацыя

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Gissi, Carmela; Diego San Mauro, Graziano Pesole and Rafael Zardoya (Жнівень 2006). «Mitochondrial phylogeny of Anura (Amphibia): A case study of congruent phylogenetic reconstruction using amino acid and nucleotide characters». Gene 366 (2): 228-237.