Мікраглосум зялёны

(Пасля перасылкі з Microglossum viride)

Мікраглосум зялёны (Microglossum viride) — від грыбоў сямейства Геаглосавыя (Geoglossaceae).

Мікраглосум зялёны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Microglossum viride (Pers.) Gillet 1879


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  45437
EOL  248438
MB  121667

Этымалогія правіць

Слова Microglossum паходзіць ад грэчаскіх слоў mikrós + glōssa і літаральна азначае «маленькі язык». Відавы эпітэт viride паходзіць ад лацінскага viridis, што азначае «зялёны».

Гісторыя правіць

Microglossum viride быў апісаны Хрысціянам Генрыхам Персанам  (руск.) у 1797 годзе як Geoglossum viride. У 1879 годзе ён быў перанесены ў род мікраглосум (Microglossum).

Падобныя віды правіць

Калекцыі зялёных прадстаўнікоў роду Microglossum з лускаватай ножкай звычайна называлі M. viride. У 2014 годзе марфалагічныя і малекулярныя дадзеныя выявілі яшчэ адзін таксон, схаваны пад гэтай назвай, які быў выдзелены і апісаны як новы, Microglossum griseoviride (яго эпітэт азначае «шэра-зялёны»). Акрамя мікраскапічных характарыстык, такіх як памер спор, яны адрозніваюцца і макраскапічна — сапраўдны M. viride мае жоўты да аліўкавага колер і аддае перавагу вільготным месцапражыванням (напрыклад, на вільготнай зямлі вакол ручаёў, часта сярод пячоначных імхоў), у той час як M. griseoviride мае больш халодныя колеры, ад шаравата-зялёнага да шыза-зялёнага і расце далёка ад вады ў падсцілцы з шыракалістых дрэў[1]. Вакол Microglossum nudipes ёсць таксама група зялёна-блакітных відаў, якія маюць ножку без лускі і звычайна сустракаюцца на лугах і пашах. Па стане на 2018 год у выніку працяглага даследавання іх разнастайнасці нядаўна апісана пяць новых відаў з Еўропы[2][3].

Распаўсюджанне правіць

Віды Microglossum viride сустракаюцца ў лясах Паўночнай Амерыкі, Аўстраліі і Еўропы.

 
Microglossum viride

Зноскі

  1. Kučera, Viktor; Lizoň, Pavel; Tomšovský, Michal; Kučera, Jaromír; Gaisler, Jan (2014). "Re-evaluation of the morphological variability of Microglossum viride and M. griseoviride sp. nov". Mycologia [англійская]. 106 (2): 282–290. doi:10.3852/106.2.282. ISSN 0027-5514. PMID 24782496. S2CID 20962118.
  2. Kučera, Viktor; Tomšovský, Michal; Lizoň, Pavel (2014). "A new green earth-tongue Microglossum parvisporum, sp. nov., from Slovakia". Sydowia. 66: 335–343 – via https://www.researchgate.net/publication/270738327_A_new_green_earth-tongue_Microglossum_parvisporum_sp_nov_from_Slovakia. {{cite journal}}: Вонкавая спасылка ў |via= (даведка)
  3. Kučera, Viktor; Lizoň, Pavel; Tomšovský, Michal (2017-01-02). "Taxonomic divergence of the green naked-stipe members of the genus Microglossum (Helotiales)". Mycologia [англійская]. 109 (1): 46–54. doi:10.1080/00275514.2016.1274620. ISSN 0027-5514. PMID 28402783. S2CID 28414804.

Спасылкі правіць

  • Microglossum viride at Mushroom Observer — [1]
  • Microglossum viride Distribution Map — [2]
  • Index Fungorum Microglossum viride record — [3]
  • California Fungi — Microglossum viride — [4]
  • Key to Club Fungi in the PNW — [5]