Minuartia arctica — від падушкападобных раслін сямейства Гваздзіковыя.

Minuartia arctica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Minuartia arctica


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19980
EOL  588702
IPNI  155457-1
TPL  kew-2370894

Батанічнае апісанне правіць

Расліна ўтварае друзлыя падушкападобныя дзярновіны да 17 см у дыяметры[3]. Сцёблы 5-10 см, простыя, залозіста апушаныя, зялёныя ці фіялетава афарбаваныя. Лісце 6-16 мм даўжынёй, 1 мм шырынёй, без выбітных жылак, на ніжнім баку выпуклае, вузкалінейнае. Кветкі адзінкавыя, радзей па 2, чашачкі цыліндрычныя, чашалісцікі (4) 5-6 (7) мм даўжынёй, 2 (3) мм шырынёй[3]. Пялёсткі 8-11 мм даўжынёй, 3-4 (6) мм шырынёй, у 2 (2.5) разы даўжэй чашачкі, белыя або бэзавыя, зваротнаяйкападобныя, да аснавання паступова звужаныя ў кіпцік. Каробачка даўгавата-канічная, у 1.5-2 разы даўжэй чашачкі, са скручанымі дадолу зубцамі, насенне 1-1.5 мм дыяметрам, карычняватае[3].

Арэал правіць

Сустракаецца ў верхніх паясах гор і Арктыцы[3].

Галерэя малюнкаў правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Minuartia arctica (Steven ex Ser.) Graebner Архівавана 30 кастрычніка 2017. (руск.)

Спасылкі правіць

  • Minuartia arctica: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)