Mycena acicula — грыб сямейства Mycenaceae. Раней род Mycena не вылучалі з сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae).
Сінонімы:
- Agaricus acicula Schaeff., 1774, nom. illeg.
- Agaricus aurantiocrocatus Schumach., 1803, nom. illeg.
- Agaricus coccineus Scop., 1772
- Agaricus coccineus Schaeff., 1774, nom. illeg.
- Agaricus flavominiatus Berk., 1852
- Agaricus miniatus Batsch, 1783, nom. illeg.
- Agaricus phoeniceus Fr., 1838
- Agaricus phoeniceus V.Brig., 1837, nom. illeg.
- Agaricus punicans Britzelm., 1893
- Agaricus punicellus Fr., 1874
- Agaricus scopolii Lasch, 1829, nom. illeg.
- Hemimycena acicula (Schaeff.) Singer, nom. illeg.
- Hygrocybe coccinea (Scop.) P. Kumm., 1871
- Hygrophorus coccineus (Scop.) Fr., 1836
- Marasmiellus acicula (Schaeff.) Singer, 1951, nom. illeg.
- Mycena punicans (Britzelm.) Sacc., 1887
- Mycena punicella (Fr.) Sacc., 1887, nom. illeg.
- Pseudohygrocybe coccinea (Scop.) Kovalenko, 1988
- Tricholoma phoeniceum (Fr.) Singer, 1943, nom. illeg.
- Trogia acicula (Schaeff.) Corner, 1966
Біялагічнае апісанне
правіць
- Капялюшык 0,3-1 см у дыяметры, ярка-аранжавага колеру, у цэнтры з чырванаватым адценнем, па краі светла-жоўты, у маладым узросце паўшарападобнай, затым выпукла-званочкавай формы, нярэдка з хвалістым краем.
- Мякаць тонкая, жаўтлявага колеру. Пах і смак адсутнічаюць.
- Гіменафор пласціністы, пласцінкі белага колеру, з жаўтлявым адценнем, прырослыя да ножкі, часта размешчаныя.
- Ножка 2-5 см даўжынёй і 0,05-0,1 см таўшчынёй, цытрынава-жоўтага колеру, у аснове святлейшая, полая, ломкая. Кольца на ножцы няма.
- Споры неамілоідныя, бясколерныя, 8-12×2,5-4 мкм, верацёнападобнай або цыліндрычнай формы. Базідыі чатырохспоравыя.
- Неядомы.
Сустракаецца рэдка, адзіночна або невялікімі групамі з лета па восень. Сапратроф.
Зноскі
- Jordan M. The Encyclopedia of Fungi of Britain and Europe. — 2004. — С. 162. — 384 с. — ISBN 0711223785.