NGC 19 (іншае абазначэнне — PGC 759) — спіральная галактыка 13-й зорнай велічыні ў сузор’і Андрамеда.

NGC 19
Галактыка
NGC 19 (2MASS)

NGC 19 (2MASS)
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Льюіс Свіфт
Дата адкрыцця 20 верасня 1885
Абазначэнні PGC 759
Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып SB(r)bc[1]
Прамое ўзыходжанне 00гадз 10мін 40.9с
Схіленне +32° 58′ 59″
Чырвонае зрушэнне 0,015971[2]
Адлегласць 63,4 ± 5,5 Мпс[3]
Бачная зорная велічыня mV 13,99[2]
Бачныя памеры 1,1' × 0,6'
Сузор’е Андрамеда

ГісторыяПравіць

У арыгінальным выданні каталога 1860 года Дрэер апісвае аб’ект як «надзвычай слабую галактыку, злёгку выцягнутую, аточаную трыма вельмі слабымі зоркамі» (англ.: «most extremely faint, a little extended, 3 very faint stars around»). Паказаныя ў каталозе каардынаты галактыкі (00гадз 09мін 26.3с, +32° 51′ 10″) адрозніваюцца ад сапраўдных на 75 з па прамым узыходжанні і на 8 вуглавых хвілін па скланенні. Паводле Корвіна, аналагічная памылка характэрная для трох іншых галактык (NGC 21, 7831, 7836, 6), адкрытых у тую ж ноч, што і NGC 19, аднак тры характэрных зоркі, змешчаных у асяроддзі галактыкі робяць ідэнтыфікацыю досыць надзейнай. Каардынаты NGC 19, знойдзеныя Люісам, маюць яшчэ большую абмылу і практычна супадаюць з праўдзівымі каардынатамі галактыкі NGC 21, з прычыны чаго гэтыя дзве галактыкі часта хібна атаясамляюць[1].

Выходзячы з чырвонага зрушэння 4790 км/с, адлегласць да галактыкі складае 210 млн св. гадоў, што добра дапасуецца з адлегласцямі 185—235 св. гадоў, атрыманымі іншымі спосабамі. Ацэньваючы кутнія памеры галактыкі ў 0,6-1,2 вуглавых хвілін, атрымваем дыяметр каля 75 тыс. св. гадоў[1].

NGC 19 разам з NGC 13, 20, 29, 39 і некаторымі іншымі галактыкамі лічыцца чальцом групы LGG 001 (група NGC 7831)[1].

СпасылкіПравіць


ЗаўвагіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Courtney Seligman Celestial Atlas. NGC Objects: NGC 1 — 49
  2. 2,0 2,1 NASA/IPAC Extragalactic Database. Results for NGC 0019. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 3 мая 2010.
  3. Distance Results for NGC 0019. NASA/IPAC Extragalactic Database. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 3 мая 2010.
NGC 15 | NGC 16 | NGC 17 | NGC 18 | NGC 19 | NGC 20 | NGC 21 | NGC 22 | NGC 23