Наяда
Ная́да[1] (Najas) — род кветкавых раслін сямейства наядавых.
Наяда | |||||||||||||||
Najas graminea | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Najas | |||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовыя апушчаныя ў ваду травы з разгалінаваным ломкім сцяблом даўжынёю 8-60 см. Лісце лінейнае, у несапраўдных кальчаках. Кветкі дробныя, аднаполыя, адзіночныя. Цвітуць і апыляюцца пад вадой. Плод касцянкападобны.
Арэал і экалогія
правіцьВыдзяляюць каля 50 відаў. Пашыраны амаль усюды ў азёрах старыцах, ліманах, на марскіх узбярэжжах; на Беларусі сустракаюцца наяда марская ці вялікая (Najas major), наяда гібкая (Najas flexilis) і каўлінія малая (Najas minor).
Значэнне і выкарыстанне
правіцьДэкаратыўныя расліны. У акварыумах вырошчваюцца наяда каралеўская, або Кінга (Najas indica) і наяда грабеньчатая (Najas pectinata).
Аб'ект вывучэня біялогіі цвіцення і апылення падводных раслін. Паводле выкапнёвых рэшткаў вызначаюць узрост геалагічных адкладаў.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Маўрышчаў В. Наяда // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.