Наяда малая[3], Каўлі́нія малая (Najas minor, Caulinia minor) — кветкавая падводная расліна сямейства жабнікавых.
Батанічнае апісаннеПравіць
Паглыбленая ў ваду аднагадовая двухдомная расліна з тонкім разгалінаваным, вельмі ломкім сцяблом даўжынёй 4-25 см. Лісце лінейнае, супраціўнае або ў кальчаках, сэрцападобна выгнутае, па краях з 6-10 даволі буйнымі, пры аснове расшыранымі зубцамі. Кветкі адзіночныя, непрыкметныя, у пазухах лісця, раздзельнаполыя. Плод падоўжны, касцянкападобны. Паверхня насення ячэістая.
Арэал і экалогіяПравіць
Еўразія, Афрыка; у Беларусі трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных плошчах.
Месцы росту: эўтрофныя азёры і рэкі з чыстай сярэднемінералізаванай вадой, на глыбіні 20-60 см. Расце групамі, часам утварае чыстыя зараснікі.
Апыленне адбываецца пад вадой. Цвіце ў ліпені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.
Значэнне і выкарыстаннеПравіць
Кармавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5