Альфрэд Налепа

(Пасля перасылкі з Nalepa)

Альфрэд Налепа (ням.: Alfred Nalepa, 19 снежня 1856, Вершац — 11 снежня 1929, Бадэн блізу Вены) — аўстрыйскі заолаг, спецыяліст у галіне акаралогіі.

Альфрэд Налепа
Дата нараджэння 19 снежня 1856(1856-12-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1929(1929-12-11)[1] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг, акаролаг
Альма-матар
Узнагароды
Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 19 снежня 1856 года ў Вершацы (цяпер Вршац) у сям'і прафесара. Пасля заканчэння вучобы ў гімназіі ў 1875 годзе паступіў ва ўніверсітэт Вены, з 1886 года выкладаў у Лінцы, у 1892 годзе вярнуўся ў Вену, дзе працаваў у якасці прафесара натуральных навук у гімназіі[2]. Апісаў і сістэматызаваў мноства відаў галаўтваральных кляшчоў сямейства Eriophyidae[3]. За выдатныя заслугі ў галіне адукацыі і навуковых даследаванняў быў узнагароджаны рыцарскім крыжам ордэна Франца Іосіфа з дараваннем тытула дарадцы ўраду. Памёр 11 снежня 1929 года.

Асноўныя працы правіць

  • Beiträge zur Systematik der Phytopten, 1889
  • Beiträge zur Kenntniss der Phyllocoptiden, 1894
  • Die Naturgeschichte der Gallmilben, 1894
  • Eriophyidae (Phytoptidae), 1898.
  • Eriophyiden-Gallenmilben, 1911[4]

Зноскі