Эрыяфііды

(Пасля перасылкі з Eriophyidae)

Эрыяфііды[1] (Eriophyidae)  — сямейства кляшчоў з надсямейства Eriophyoidea атраду Trombidiformes. Больш за 3700 відаў. Сярод іх небяспечныя шкоднікі лясных і культурных раслін (Eriophyes pyri, Eriophyes mali, Acalitus phloeocoptes, Calepitrimerus vitis і іншыя кляшчы). Высмоктваючы сокі, яны выклікаюць дэфармацыю тканак і ўтварэнне галаў, некаторыя пераносяць вірусы раслін. Мікраскапічнага памеру кляшчы (0,1—0,3 мм), форма цела чэрвепадобная або верацянопадобная. Маюць толькі 4 нагі (дзве заднія пары редукаваны).

Эрыяфііды

Aceria anthocoptes
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eriophyidae Nalepa, 1898

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  895679
NCBI  70320
EOL  3200423
FW  195018
Галы ад кляшча Eriophyes tiliae

Від Abacarus hystrix з’яўляецца самым дробным у свеце прадстаўніком усяго класу павукападобных (і адным з самых дробных відаў тыпу членістаногія ў цэлым) — іх даўжыня ад 0,125 да 0,250 мм.

Класіфікацыя правіць

Больш за 270 родаў і 3700 відаў[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Галаўтваральныя кляшчы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 541
  2. Zhi-Qiang Zhang, Qing-Hai Fan, Vladimir Pesic, Harry Smit, Andre V. Bochkov, A. A. Khaustov, Anne Baker, Andreas Wohltmann, Tinghuan Wen, James W. Amrine, P. Beron, Jianzhen Lin, Grzegorz Gabrys & Robert Husband. Z.-Q. Zhang (рэд.). "Animal biodiversity: An outline of higher-level classification and survey of taxonomic richness" (PDF). Zootaxa. 3148: 129–138. ISBN 978-1-86977-849-1. {{cite journal}}: |chapter= ігнараваны (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць