Abacarus hystrix — від мікраскапічных чатырохногіх кляшчоў роду Abacarus сямейства Eriophyidae (Trombidiformes). Шкоднік раслін, галаўтваральнік і пераносчык некаторых вірусаў мазаікі лугавых і пашавых траў.

Abacarus hystrix

Abacarus hystrix
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abacarus hystrix (Nalepa, 1896)[1].

Сінонімы
Callyntrotus hystrix Nalepa, 1896

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  644148
EOL  3200427

Распаўсюджанне правіць

Палеарктыка, Неарктыка, Афратропіка, Аўстралія, Новая Зеландыя.

Апісанне правіць

Самы дробны ў свеце прадстаўнік усяго класа павукападобных (і адзін з самых дробных відаў тыпу членістаногія ў цэлым) — іх даўжыня ад 0,125 да 0,250 мм. Цела чэрвепадобнае, белага, жоўтага або аранжавага колеру. Зімуе на дарослай стадыі або на стадыі яйка. Сярод відаў-гаспадароў адзначаны больш за 60 відаў травяністых раслін, уключаючы Triticum aestivum, жыта пасяўное (Secale cereale), Oryza sativa, свінарый пальцавы (Cynodon dactylon), Lolium perenne, каласоўнік безасцюковы (Bromus inermis), пырнік паўзучы (Elytrigia repens) і іншыя. У выніку малекулярна-генетычных даследаванняў мітахандрыяльнай і ядзернай ДНК від прызнаны політыпічным (комплексам відаў) і, як мяркуецца, складаецца з некалькіх відаў-сіблінгаў.

Таксон упершыню быў апісаны ў 1896 годзе нямецкім заолагам Альфрэдам Налепам.

Зноскі

  1. Nalepa, A. 1896. Neue Gallmilben (13. Fortsetzung). Anzeiger der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. — Mathematisch-Naturwissenschaftliche Klasse, Wien 33: 108-110.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Abacarus hystrix (англ.)(недаступная спасылка). environment.gov.au. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2015. Праверана 9 лютага 2013.
  • Abacarus hystrix (англ.)(недаступная спасылка). Atlas of Living Australia. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2015. Праверана 9 лютага 2013.
  • Abacarus hystrix (англ.)(недаступная спасылка). Faunaeur.org. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2015. Праверана 9 лютага 2013.
  • Abacarus hystrix (англ.). Biolib.cz. Праверана 9 лютага 2013.
  • Abacarus hystrix (англ.)(недаступная спасылка). Cereal rust mite fact sheet. Penn State (www.ento.psu.edu). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана 9 лютага 2013.