Свінарый пальцавы

від раслін

Свінарый пальцавы (лац.: Cynodon dactylon, сінонімы — Panicum dactylon, Capriola dactylon) — травяністая расліна; від роду Свінарый (Cynodon) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Свінарый пальцавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cynodon dactylon (L.) Pers., 1805


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41619
NCBI  28909
EOL  1114871
IPNI  30244282-2
TPL  kew-406339

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-50 см. Мае тоўстыя доўгія далікатныя карэнішчы, ляжачыя ўзыходзячыя сцёблы з вузкім жорсткім лісцем.

Распаўсюджанне правіць

Радзіма — паўднёвая Еўропа, паўночная Афрыка, Азія і Аўстралія.

Прымяненне правіць

Кармавая расліна правіць

Святлалюбная солестойкая і засухаўстойлівая расліна. У пустынных і паўпустынных зонах, у прыватнасці, у зоне авечкагадоўлі, выкарыстоўваецца як кармавая расліна.

Лекавая расліна правіць

Карэнішчы з каранямі выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне розных краін. Мае мачагоннае, слабільнае, слабое гіпатэнзіўнае дзеянне. Экстракты расліны ў даследаваннях прадэманстравалі выяўленыя болесуцішальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Ali Esmail Al-Snafi et al.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць