Nexuiz

камп’ютарная гульня ў жанры шутэр ад першай асобы

Nexuiz — камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, створаная кампаніяй Alientrap. Гульня распаўсюджваецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі GNU GPL і з’яўляецца абсалютна бясплатнай. Nexuiz выкарыстоўвае гульнявы рухавік DarkPlaces, які быў заснаваны на рухавіку Quake, і падтрымлівае аперацыйныя сістэмы Linux, Mac OS X, OpenSolaris і Microsoft Windows. Першая версія была выпушчана 31 мая 2005 года.

Nexuiz
Распрацоўшчык Alientrap[d]
Выдавец Alientrap[d]
Дата выпуску 31 мая 2005
Ліцэнзія GNU General Public License
Жанр шутар ад першай асобы[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы macOS, Linux і Windows
Гульнявы рухавік DarkPlaces[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіт лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лагатып гульні заснаваны на кітайскім іерогліфе 力, які азначае «сіла». Гэты ж іерогліф выкарыстоўваецца для унутрагульнявых бонусаў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на сакавік 2010 года гульня «Nexuiz» была спампаваная чатырма мільёнамі унікальных карыстальнікаў.[1]

Распрацоўка гульні спыненая, «духоўным працягам» з’яўляецца Xonotic. Апошняя актуальная версія 2.5.2 з’явілася ў сетцы 1 кастрычніка 2009 года.

Зноскі

правіць
  1. Jube. Quake Engine Game "Nexuiz" Heading To Console (англ.). Voodoo Extreme 3D (2 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 4 сакавіка 2010.

Спасылкі

правіць