Nowiny Wileńskie
«Nowiny Wileńskie» (бел.: «Віленскія навіны») — штодзённая газета. Выдавалася з 4(17) студзеня да 20 лютага (5 сакавіка) 1906 г. у Вільні на польскай мове. Рэдактар — З. Багдановіч, уладальнік — віленскі біскуп Э. Ю. Роп. Падзеі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурна-рэлігійнага жыцця беларуска-літоўскіх губерняў асвятляла з пазіцыі хрысціянскай дэмакратыі. Значнае месца адводзіла навінам з жыцця католікаў Віленскай дыяцэзіі. Адыграла прыкметную ролю ў стварэнні Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Беларусі і Літвы. Кіраўнік партыі Роп у шэрагу артыкулаў выступіў з тлумачэннем асноўных палажэнняў партыйнай праграмы. У нацыянальным пытанні адстойвала права палякаў, літоўцаў і беларусаў на самастойнае культурнае развіццё і свабоду ў межах Расійскай імперыі. Свабода разумелася як дасягненне аўтаноміі этнаграфічнай Літвы і Беларусі. Выйшлі 32 нумары. У лютым 1906 г. Роп стаў уладальнікам газеты «Кур’ер Літэўскі» і далучыў газету да сваёй новай газеты.
Nowiny Wileńskie | |
---|---|
Тып | газета |
Уладальнік | Эдвард Роп |
Краіна | |
Заснавана | 4 |(17) студзеня 1906 |
Спыненне публікацый | 20 лютага (5 сакавіка) 1906 |
Мова | польская |
Галоўны офіс |
Літаратура Правіць
- Смалянчук, А. «Новіны Віленьске» / Алесь Смалянчук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. — С. 332—333.