One Voice (сінгл)
«One Voice» — песня амерыканскага выканаўцы Білі Гілмэна з альбома «One Voice».
«One Voice» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Білі Гілмэна з альбома One Voice |
||||
Выпушчаны | 27 траўня 2000 года | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD, Аўдыёкасеты | |||
Запісаны | 2000 | |||
Жанр | Кантры | |||
Кампазітар | ||||
Працягласць | 7:24 | |||
Лэйбл | Epic Nashville | |||
Прадзюсар | Дон Кук, Дэвід Мэлой, Блэйк Чэнсі | |||
Аўтар песні | Дон Кук, Дэвід Мэлой | |||
|
||||
|
||||
Білі Гілмэна, храналогія сінглаў | ||||
|
||||
"One Voice" на YouTube |
Гэта дэбютны сінгл, які быў запісаны Гілмэнам і выдадзены ў траўні 2000 года перад выпускам аднайменнага альбома. Дзякуючы гэтаму сінглу, Білі Гілмэн зрабіўся наймаладзейшым спеваком у стылі кантры, чыя песня трапіла ў асноўныя чарты. Гэтым самым Білі пераўзышоў рэкорд спявачкі Брэнды Лі, які трымаўся 43 гады. Сінгл адзначыўся амаль што ва ўсіх папулярных амерыканскіх чартах з пікавымі пазіцыямі на 20-ым радку ў «U.S. Billboard Hot Country Singles & Tracks» і на 38-ым радку ў чарце «U.S. Billboard Hot 100».
Сінгл намінаваўся на Грэмі ў лютым 2001 года ў катэгорыі «Найлепшае мужчынскае вакальнае выкананне ў стылі кантры», дзе саступіў «Solitary Man» Джоні Кэша, і ў катэгорыі «Найлепшая песня ў стылі кантры» для аўтараў песні, дзе яна саступіла «I Hope You Dance» ад Лі Эн Вумэк.
Песню «One Voice» напісалі Дон Кук і Дэвід Мэлой. «One Voice» закранае характэрную для ЗША праблему хатняга гвалту і захоўвання персанальнай зброі. Гэта погляд на штодзённыя праблемы праз вочы дзіцяці, які просіць аб дапамозе і атрымлівае яе ў канцы.
Трэк-ліст
правіцьOne Voice | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
1. | «One Voice» | Дон Кук, Дэвід Мэлой | 4:12 | ||||||
2. | «'Til I Can Make It on My Own» | Джордж Рычы, Білі Шэрыл, Тэмі Вайнет | 3:12 |
Песня "'Til I Can Make It on My Own" з'яўляецца кавер-версіяй сінгла Тэмі Вайнет 1976 года.
Музычнае відэа
правіцьВідэа для песні здымаў рэжысёр Трэй Фэнджой. У відэа Білі едзе дадому са школы на школьным аўтобусе і назірае розныя прыклады праявы гвалту праз вакно: сваркі паміж сямейнымі парамі, затрыманне злачынца паліцыяй. У гэты час іншы хлопчык, які знаходзіцца з Білі ў аўтобусе, хавае пісталет у заплечніку. У канцы відэа Білі бачыць, як гэты хлопчык выкідвае пісталет з моста ў раку, і дзякуе за тое, што яго малітва была пачута.