Oklahoma
«Oklahoma» — песня амерыканскага выканаўцы Білі Гілмэна з альбома «One Voice».
«Oklahoma» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Білі Гілмэна з альбома One Voice |
||||
Выпушчаны | 9 Кастрычніка 2000 года | |||
Фармат | CD, Аўдыёкасеты | |||
Запісаны | 2000 | |||
Жанр | Кантры | |||
Працягласць | 7:18 | |||
Лэйбл | Epic Nashville | |||
Прадзюсар | Дон Кук, Дэвід Мэлой, Блэйк Чэнсі | |||
Аўтар песні | Джон Аллен, Д. Вінсэнт Уільямс | |||
|
||||
|
||||
Білі Гілмэна, храналогія сінглаў | ||||
|
||||
"Oklahoma" на YouTube |
Гэта другі сінгл, які быў запісаны Гілмэнам і выдадзены ў кастрычніку 2000 года пасля «One Voice» з аднайменнага альбома. Сінгл увайшоў у 40 найлепшых паводле чарта песень у стылі кантры з пікавай пазіцыяй на 33-ім радку. Таксама «Oklahoma» трапіла ў чарт «US Billboard Hot 100», дасягнуўшы максімальна 63-га радка.
У некаторых выданнях сінгла на CD разам з «Oklahoma» у спісе кампазіцый прысутнічае яшчэ і песня «Warm & Fuzzy» з будучага альбома Білі «Classic Christmas», які будзе выдадзены праз тыдзень пасля «Oklahoma».
Трэк-ліст
правіцьOklahoma | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
1. | «Oklahoma» | Джон Аллен, Д. Вінсэнт Уільямс | 4:04 | ||||||
2. | «Warm and Fuzzy» | Дон Кук, Дэвід Мэлой | 3:14 |
Музычнае відэа
правіцьВідэа для песні здымалі ў жніўні-верасні 2000 года ў Нэшвіле пад кіраўніцтвам рэжысёра Трэя Фэнджоя, з якім Білі Гілмэн ужо супрацоўнічаў падчас здымак кліпа для "One Voice". Прэм'ерны паказ адбыўся на амерыканскім тэлеканале CMT 27 верасня 2000 года[1].
Відэа расказвае гісторыю 12-гадовага хлопчыка, бацька якога толькі зараз даведаўся пра яго існаванне. Хлопчык павінен пакінуць сваіх прыёмных бацькоў і адправіцца да свайго сапраўднага бацькі ў Аклахому. Хлопчыка суправаджае супрацоўніца сацыяльнай службы, якая стараецца падтрымаць яго. У гэты час у Аклахоме бацька хлопчыка перажывае цяжкія моманты перад сустрэчай. Рэжысёр адвёў Білі Гілмэну ролю назіральніка, а не галоўнага ўдзельніка відэакліпа. Гілмэн прысутнічае ў кліпе ў ролі іншага сына, які чакае прыбыцця свайго брата. Апошняе робіцца зразумелым толькі ў канцы відэакліпа. Увогуле, відэа пастроена вельмі арганічна так, што некаторыя гледачы дагэтуль лічаць, што ў кліпе дэманструюцца кадры з нейкага кінафільма.
У Беларусі відэа ўпершыню было прадэманстравана на Беларускім тэлебачанні ў праграме "Відзьма-нявідзьма" ў 2001 годзе.
Зноскі
- ↑ Oklahoma / Warm & Fuzzy . Праверана 02/22/13.(недаступная спасылка) (англ.)