Авулярыя

(Пасля перасылкі з Ovularia)

Авуля́рыя[1] (Ovularia) — род недасканалых грыбоў сямейства Mycosphaerellaceae.

Авулярыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ovularia Sacc., 1880


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
EOL  16659
MB  9181

Апісанне правіць

Паразіты. Развіваюцца на лісці, радзей сцяблах, выклікаюць плямістасць раслін.

Міцэлій грыбоў бясколерны, разгалінаваны, шматклетачны, унутры субстрату. Канідыяльны налёт парошысты, белы, ружаваты, шараваты. Канідыяносцы прамыя або каленчата-звілістыя, вузлаватыя, аднаклетачныя ці з нямногімі перагародкамі, бясколерныя аба з жаўтавата-зеленаватым адценнем, у пучках ці адзіночныя. Канідыі рознай формы, адзіночныя, зрэдку ў ланцужках.

Віды правіць

Вядома каля 130 відаў, пашыраных пераважна ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў; паразітуюць на шчаўі, злаках, казяльцовых, ружавых.

Зноскі

Літаратура правіць