NGC 145

галактыка
(Пасля перасылкі з PGC 1941)

NGC 145 (іншыя абазначэнні — MCG −1-2-27, Arp 19, IRAS00292-0525, PGC 1941) — пекулярная спіральная галактыка з перамычкай у сузор’і Кіт.

Галактыка
NGC 145
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Джон Гершэль
Дата адкрыцця 9 кастрычніка 1828
Абазначэнні NGC 145, MCG −1-2-27, Arp 19, IRAS00292-0525, PGC 1941
Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып SBdm
Прамое ўзыходжанне 00гадз 31мін 45,6с
Схіленне −05° 09′ 14″
Чырвонае зрушэнне +0,013804[1]
Адлегласць 44 ± 6,8 млн св. гадоў (13,5 ± 2,1 Мпк)[2]
Бачная зорная велічыня mV 12,7
Фатаграфічная зорная велічыня mB 13,3
Бачныя памеры 1,8′ × 1,5′
Паверхневая яркасць 13,6
Вуглавое становішча 57°
Сузор’е Кіт

Галактыка была адкрыта англійскім астраномам Джонам Гершэлем 9 кастрычніка 1828 года.

Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога», а таксама ўлучаны ў Атлас пекулярных галактык як Arp 19. Галактыка адрозніваецца тым, што мае тры спіральныя рукавы, у адрозненне ад большасці іншых спіральных галактык, што маюць па два буйных рукавы. Крывая кручэння і маса галактыкі былі вымераны ў 1973 годзе[3].

Зноскі

  1. NASA/IPAC Extragalactic Database. Results for NGC 0145. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2013. Праверана 3 мая 2010.
  2. Distance Results for NGC 145. NASA/IPAC Extragalactic Database. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2013. Праверана 3 мая 2010.
  3. Denisyuk, E. K.; Pavlova, N. N. Rotation and masses of the galaxies NGC 145, 275 and 949 // Астрономический циркуляр. — 1973. — В. 797. — С. 1-3. — Bibcode1973ATsir.797....1D

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць


NGC 141 | NGC 142 | NGC 143 | NGC 144 | NGC 145 | NGC 146 | NGC 147 | NGC 148 | NGC 149