Вусатая сініца

(Пасля перасылкі з Panurus biarmicus)

Вусатая сініца (Panurus biarmicus) — дробная птушка сямейства цімеліевых атрада вераб’інападобных.

Вусатая сініца

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Panurus biarmicus (Linnaeus, 1758)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561803
NCBI  181101

Апісанне правіць

Даўжыня цела 15-18 см, размах крылаў 16-19 см. Верх цела і доўгі хвост у самцоў і самак карычневыя з карычным адценнем, дзюба жоўтая, у самца на шэра-блакітнай галаве чорныя «вусы» і чорнае падхвосце. Самка без чорнага (за выключэннем плямак на крылах), верх галавы карычневы. Маладыя падобныя да самкі, але больш цёмныя, маладыя самцы з чорнай плямкай на плячах. Голас: далікатнае шчабятанне з уплеценымі позывамі.

Пашырэнне правіць

Арэал разарваны, плямісты — ад Заходняй і Паўднёвай Еўропы праз Цэнтральную Азію да Прыморскага краю. Ізаляавана трапляецца ў Японіі. Насяляе зарастаючыя вадаёмы з вялікімі ўчасткамі трыснягу і рагозу. На Беларусі вельмі рэдкі, спарадычна пашыраны на гнездаванні і зімуючы від (упершыню адзначаны на гнездаванні толькі ў 1993 г.[1]).

Паўночныя папуляцыі пералётныя, паўднёвыя — аселыя. Месца зімовак у межах гнездавога арэала і на поўдзень на прылеглых тэрыторыях.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо робіць у густым і паламаным трыснягу або рагозе, добра схаванае, няшчыльнае, з шырокіх (да 2,5 см), непераплеценых лістоў рагозу або трыснягу (па-за шарападобнае гняздо выступае мноства іх канцоў). Багатая высцілка з каласкоў квітучага трыснягу.

Яйкі (5-8, часам 3-11) раўнамерна падоўжаныя да авальных, белыя да крэмава-белых; крапінкі і пражылкі дробныя і нешматлікія, карычневыя або цёмна-карычневыя. Памеры: 18 х 14 мм.

Падвіды правіць

  • P. b. biarmicus — Паўднёвая, Цэнтральная і Паўночная Еўропа;
  • P. b. russicus — ад Аўстрыі і Балкан праз Малую Азію і поўдзень Расіі да Маньчжурыі і Ірана;
  • P. b. kosswigi — поўдзень Турцыі.

Зноскі

  1. ptushki.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)