Parabasalia — клас (або тып) прасцейшых, які аб'ядноўвае шматжгуцікавых жгуціканосцаў. Каменсалы і эндапаразіты жывёл і чалавека.
Спецыфічнасць класа вызначае комплекс арганел, які ўключае апарат Гольджы і парабазільныя філаменты. Колькасць жгуцікаў, якія адыходзяць ад пярэдняй часткі цела, ад некалькіх да шматлікіх. Ядро размешчана спераду. У клетцы адсутнічаюць мітахондрыі, маюцца гідрагенасомы.
Размнажэнне шляхам бінарнага дзялення клеткі. Тып дзялення ядра — закрыты пазаядзерны плеўрамітоз.
Распаўсюджаны ўсясветна. Маюць вялікае значэнне для медыцыны і ветэрынарыі.
- Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4