Paroligolophus agrestis — від павукападобных з сямейства Phalangodidae атраду сенакосцаў.

Paroligolophus agrestis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paroligolophus agrestis (De Geer, 1778)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1014106
NCBI  1160238

Апісанне правіць

Цела дарослых самак мае даўжыню каля 6 мм, дарослыя самцы менш, прыкладна 4 мм. Як і амаль ва ўсіх сенакосцаў, другая нага самая доўгая і складае каля 14-20 мм, калі яна цалкам выцягнутая. Паміж членікамі педыпальпаў  (руск.) patella і tibia маюцца выразныя куты, а не скругленні. Верхняя паверхня цела звычайна карычневая з шэрымі і чырвонымі адценнямі, з лініяй бялёсых метак па цэнтры. Схільнасць да чырвонага колеру разглядаецца як карысная ідэнтыфікацыйная прыкмета. Ззаду могуць быць больш цёмныя меткі з больш светлымі лініямі па ўсім целе. Вобласць паміж вачыма прыкметна светлага колеру. На ніжнім баку палавая пласцінка вышчэрбленая, асабліва ў самак, што з’яўляецца адметнай рысай гэтага віду.

Арэал правіць

Сустракаецца ў Еўропе, уключаючы Злучанае Каралеўства, і быў завезены ў Паўночную Амерыку на паўночны захад Ціхага акіяну  (укр.) і ў Новую Шатландыю.

Зноскі