Pasporta Servo (эсп. «Пашпартная служба») — папулярная ў асяроддзі эсперантыстаў сістэма абмену візітамі.

Нанесеныя на мапу адрасы Pasporta Servo у 2015 годзе (Эсперанція)

Гісторыя правіць

Першапачаткова ідэя аб «Pasporta Programo» з’явілася ў Рубэна Фельдмана-Гансалеса з Аргенціны. Згодна з сучаснай сістэмай Pasporta Servo пачала працаваць у 1974 годзе і ўключала тады 39 адрасоў. У эсперанта-супольнасці штогоднік Pasporta Servo стаў даволі значным выданнем. У 2004 годзе было апублікавана 1227 адрасоў з 79 краін. У 2005 — 1364 адрасы з 89 краін. У 2007 — 1320 адрасоў з 92 краін свету. Але геаграфічнае размеркаванне адрасоў нераўнамернае: большая частка з іх прыходзіцца на Еўропу.

Зараз агульнае кіраўніцтва Pasporta Servo ажыццяўляецца Сусветнай моладзевай арганізацыяй эсперантыстаў (TEJO). У 2009 годзе TEJO стварыла анлайн-версію пад назвай «Pasporta Servo 2.0». Згодна з заявай стваральнікаў старонкі, PS 2.0 існуе ў тандэме з друкаванай версіяй, дазваляючы пры гэтым хутчэй абнаўляць інфармацыю аб адрасах.

Прынцып дзеяння правіць

Pasporta Servo — гэта невялікая кніжка, у якой пералічаны адрасы эсперантыстаў па ўсяму свету, у якіх магчыма застацца пераначаваць ці нават пажыць некалькі дзён цалкам бясплатна. Усё, што патрэбна, каб атрымаць такую кніжку і ўсе звязаныя з ёй правы, — гэта ведаць эсперанта і самому згадзіцца прымаць час ад часу гасцей. У выніку вы атрымоўваеце магчымасць знайсці бясплатны прытулак паўсюдна ад Анголы да Швейцарыі і згладзіць свае шэрыя будзённыя дні гасцямі здалёк (калі раптоўна каму-небудзь здасца цікавым ваш рэгіён). Хаця фармальна ў абавязкі прымаючага боку ўваходзіць толькі даць прытулак для начоўкі, але часта гаспадары гатовы дапамагчы з транспартыроўкай, даведкамі аб мясцовай інфармацыі і ежай. Асабліва выдатных вынікаў магчыма дасягнуць, калі аб’яднаць Pasporta Servo і аўтаспын. Напрыклад, маладая амерыканка Аманда Хіглі прападарожнічала такім чынам каля года па краінах Еўропы. Вярнуўшыся ў ЗША, яна напісала мемуары аб тым, як весела ездзіць на венгерскіх электрычках.

Гаспадары паказваюць, колькі гасцей і на колькі дзён гатовы прыняць, а таксама маюць магчымасць пакінуць невялікія каментарыі аб абмежаваннях і цікаўнасцях (не курцы, патрабуецца палатка, маладыя людзі і гэтак далей). У выпадку атрымання стратаў гаспадары могуць звярнуцца за іх кампенсацыяй да гасцей.

Гл. таксама правіць

  • Amikeca Reto — іншая сетка гасціннасці сярод эсперантыстаў.

Спасылкі правіць